Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Як Лукашэнка захапіў усю ўладу ў Беларусі. Тлумачым на відэа

Распавядаем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.

Пасьля акцый салідарнасьці ў Менску і Бабруйску затрымалі раварыстаў

У Менску, сьцьвярджае канал, затрымалі раварыста Андрэя Бароўскага (яго зьмясьцілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а калі будзе суд, родным ня кажуць).

Адвакат Бабарыкі пракамэнтаваў «расьсьледаваньне» АНТ: «Кіно, пра якое складуць песьні»

Лаеўскі адзначае:

  • З абаронцаў Бабарыкі ўзялі падпіску аб неразгалошаньні, што робіць цяжкім абвяржэньне.
  • У «кіно» ўжылі мантаж, бо «ёсьць столькі нязручных для кіно момантаў».
  • Закадравы тэкст зроблены, каб прыбраць сумневы ў тых, хто «звык верыць і адвык думаць».
  • Яшчэ трэба даказаць у судзе дастатковасьць сказанага ў сюжэце, а гэта «ёсьць чым аспрачаць».
  • «Калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы. Калі кіно зьявілася, то грош цана сцэнару».

«Найбольш не хапала свабоды». Два фігуранты «справы Ціханоўскага» вярнуліся ў Горадню. ФОТА, ВІДЭА

Два фігуранты «справы Ціханоўскага» выйшлі на волю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:01 0:00

Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.

«Найбольш не хапала свабоды». Два фігуранты «справы Ціханоўскага» вярнуліся ў Горадню

Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць па крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.

Мужчыны прабылі за кратамі 42 дні, большую частку ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Іх сустракалі жонкі і дзеці.

Масавы «крадзёж» ровараў у Бабруйску. Як міліцыя змагалася зь велапрабегам салідарнасьці

Некалькі бабруйскіх Тэлеграм-каналаў прапанавалі ахвотным 9 ліпеня зладзіць велапрабег салідарнасьці па цэнтральнай вуліцы Менскай.

Да прызначанага часу 19:00 на ўсёй вуліцы Менскай і сумежных зь ёй было шма пешых і аўтамабільных патрулёў міліцыі і ДАІ.

Шматлікіх раварыстаў спынялі групамі і па адным нібыта для праверкі ровараў паводле базы скрадзеных. Калі ў адным месцы затрыманых «для праверкі» было ўжо шмат, іншыя маглі спакойна праехаць міма.

Відавочцы паведамляюць, што некаторых спыненых разам з роварамі забіралі ў міліцэйскія машыны.

Былой памочніцы Бабарыкі, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выставілі абвінавачаньне

Памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачавай сёньня выставілі абвінавачваньне. Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімер Сазанчук. Іншыя падрабязнасьці расказаць абаронца ня змог, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Алену затрымалі вечарам 1 ліпеня, як мяркуецца, каля крамы ў Каменнай Горцы ў Менску. Паводле словаў яе мужа, яна прапрацавала ў Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам Віктара Бабарыкі.

Старшыня афіцыйнага Саюзу журналістаў апублікаваў сакрэтную інфармацыю ААЦ: рэйтынг Лукашэнкі — 76%

Палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі, старшыня афіцыйнага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, якое правёў Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі. Паводле дакумэнту, рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі цяпер складае 76%.

Выбарка, паводле якой было зробленае апытаньне, складала 21 тысячу чалавек.

«У сакавіку рэйтынг кіраўніка дзяржавы стаў рэзка падаць і складаў 60%. Пры гэтым у Менску ён традыцыйна быў ніжэйшы яшчэ на 8%», — гаворыцца ў дакумэнце.

Паводле дадзеных дасьледаваньня, якое ў сакавіку-красавіку праводзіў Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, узровень даверу Лукашэнку ў Менску складаў 24%.

Канал АНТ паказаў апэратыўныя здымкі вочнай стаўкі з удзелам Віктара Бабарыкі

Дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў кадры вочнай стаўкі затрыманага патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі з былым падначаленым Кірылам Бадзеем.​

Бадзей называе кампаніі (у тым ліку «ПрыватЛізінг», «Прававы дыялёг» і «Сыстэмы апрацоўкі») і прозьвішчы людзей, ад якіх атрымліваў гатоўку — ад 250 тысяч да 300 тысяч штогод. Словаў Бабарыкі ў рэпартажы не паказалі.

«Апошняя сума, якая была ўжо вясной 2020 году (Віктар Дзьмітрыевіч пакідаў банк), ён даручыў самастойна перадаць гэтыя грашовыя сродкі іншым калегам. Грошы я аддаваў Ільясюку, Кузьмічу і Шабану. Гэта была не мая ініцыятыва. Мне яе агучыў Віктар Дзьмітрыевіч [Бабарыка]. Грашовыя сродкі перадаваліся, як разумею, за супрацоўніцтва з названымі кампаніямі. Паміж банкам і кампаніямі», — сказаў Бадзей.

«Я гатовы на ўсё». Лукашэнка заклікаў праводзіць перамены праз Канстытуцыю, а не майдан

«Удасканальваючы, мы павінны пачаць з Канстытуцыі. Калі пачнём з майдану, мы перакрэсьлім сваю гісторыю. І талерантнасьць нашая, і памяркоўнасьць — усё пойдзе з дымам. Таму мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю. Так, прайшло шмат часу, патрэбныя пэўныя зьмены. Праўда, вы мне скажаце, якія патрэбныя вам зьмены».

Наконт прапановаў аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў улады ён заявіў, што трэба не дапусьціць сутыкненьня галінаў улады. «Я ж праз гэта прайшоў», — сказаў Лукашэнка.

«Я гатовы на ўсё. Толькі ня страціць сувэрэнітэт і незалежнасьць. Таму вам вырашаць. І ўсе перамены пойдуць ад Канстытуцыі, а не ад майдану. І я пастараюся зрабіць усё, каб гэтага майдану не было».

«Мы не выбіраем часы, у якіх жыць. Але выбіраем шлях, які трэба будзе прайсьці». Выйшаў фільм пра біяграфію Бабарыкі

8 ліпеня штаб Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў СІЗА КДБ, апублікаваў дакумэнтальны біяграфічны фільм пра яго.

Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ падаюць апанэнтаў Лукашэнкі як дэструктыўную сілу

Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзэнтавала вынікі першага этапу маніторынгу асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у СМІ. Паводле аўтараў, ахоплены аналізам пэрыяд адзначаўся высокай актыўнасьцю выбарнікаў, пра што сьведчыць вялікая колькасьць подпісаў, сабраных за вылучэньне кандыдатамі некаторых апанэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым збор подпісаў суправаджаўся шматлікімі затрыманьнямі і арыштамі сябраў ініцыятыўных групаў, грамадзкіх актывістаў і апазыцыйных палітыкаў. Быў арыштаваны і самы папулярны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, а таксама яго сын Эдуард — кіраўнік ініцыятыўнай групы. Далей чытайце па спасылцы.

На сэсіі Эўрапарлямэнту разглядалі сытуацыю ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі разглядалася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году і рэпрэсіямі з боку рэжыму ў дачыненьні да незалежных кандыдатаў і звычайных грамадзянаў.

«Пасьля 26 гадоў аўтарытарнага кіраваньня Лукашэнкі беларускі народ на ўвесь голас патрабуе рэальных зьменаў у сваёй краіне. І гэта можа адбыцца 9 жніўня на прэзыдэнцкіх выбарах. Сёньняшняя сытуацыя адрозьніваецца ад той, што была раней. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што больш за 50% беларусаў хочуць рэальных зьменаў і толькі меншыня хоча, каб Лукашэнка застаўся», — казаў падчас выступу эўрадэпутат зь Літвы Андрус Кубілюс. Цалкам чытайце па спасылцы.

Вільня можа адмовіцца ад супрацоўніцтва зь Менскам з прычыны ціску на апазыцыю

Літва можа адмовіцца ад паглыбленых адносінаў зь Беларусьсю, калі кіраўніцтва краіны будзе захоўваць уладу пры дапамозе перасьледу палітычных апанэнтаў, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа на прэсавай канфэрэнцыі.

«Калі высьветліцца, што беларускія ўлады імкнуцца захаваць свой мандат любымі шляхамі, у тым ліку і парушаючы правы чалавека, адкрыта перасьледуючы палітычных апанэнтаў з рознай нагоды, давядзецца канстатаваць такое становішча і заявіць, што для нас гэта непрымальна і ў нас няма ні маральнага, ні іншага права паглыбляць адносіны з такой дзяржавай», — цытуе «Інтэрфакс-захад» літоўскага прэзыдэнта. Цалкам чытайце тут.

У інстытуце МУС у Магілёве вучацца разганяць пратэсты. ВІДЭА

Відэа з заняткаў курсантаў даслалі ў рэдакцыю Радыё Свабода. Намесьнік начальніка Магілёўскага інстытуту МУС у ідэалягічнай працы і кадравым забесьпячэньні Дзьмітрый Пануждаеў паведаміў Радыё Свабода, што «гэта заняткі, якія праходзяць у рамках навучальнага працэсу».

«Гэта было трэба толькі яму?» — Сьвятлана Ціханоўская паскардзілася, што яе мужа слаба падтрымліваюць

Прэтэндэнтка ў кандыдаты на прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская сказала Свабодзе, што адчувае міжнародную падтрымку, а вось што да падтрымкі ўнутры краіны, то яна расчараваная.

«Але глябальнай падтрымкі ад людзей, за якіх цяпер сядзіць Сяргей, не адчуваю. Калі гэтак лёгка можна напалохаць людзей, тады навошта гэта ўсё было трэба? Навошта было даваць надзею Ціханоўскаму і потым так рэзка ад усяго адмовіцца? Людзі што, перамен баяцца? Усе хочуць і ўсе баяцца? Дык што, адзін Ціханоўскі мусіў гэта рабіць? Дык ён цяпер сядзіць — і ўсё, канец?» Цалкам чытайце па спасылцы.

«Будзем працаваць зь любой адміністрацыяй»,— экс-прэзыдэнт Расеі пра выбар беларусаў

Колішні прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Расеі, а цяпер намесьнік старшыні Савету бясьпекі Дзьмітрый Мядзьведзеў у інтэрвію «Комсомольской правде» сярод іншага закрануў тыму адносінаў зь Беларусьсю. Традыцыйна для маскоўскіх палітыкаў зазначыўшы, што «расейцы зь беларусамі, па сутнасьці, адзін народ», Мядзьведзеў выказаў спадзяваньне, што «ўсё будзе ў парадку».

«Рашэньне за народам Беларусі. Гэта як з Трампам. Народ дасьць адказ на пытаньне, хто будзе кіраваць дзяржавай. Беларусь — асаблівая для нас краіна, наша саюзьніца. Але вяртаючыся да той жа Амэрыкі, каго б ні выбралі. Расея як адказны міжнародны партнэр, як пастаянны чалец Рады Бясьпекі, як ядзерная дзяржава, буйная эканоміка будзе працаваць зь любой адміністрацыяй», — канстатаваў Дзьмітрый Мядзьведзеў. Цалкам чытайце па спасылцы.

На Магілёўшчыне затрымалі дзяўчыну за надпіс «Стоп Лука»

У мястэчку Краснапольле Магілёўскай вобласьці 19-гадовую дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна зрабіла надпіс «Стоп Лука» перад будынкам мясцовай міліцыі. Пра гэта паведаміў Свабодзе яе дзядзька Аляксандар Дзем’янкоў.

Паводле яго, пляменьніцу Аляксандра Вераніку Карпаву затрымалі 8 ліпеня а 23-й гадзіне. Зь яе словаў, на допыце яна прызналася, што зрабіла надпіс. Да 5 гадзінаў наступнага дня дзяўчына прабыла ў міліцыі. У яе забралі тэлефоны. 9 ліпеня блізу поўдня да яе маці прыехалі міліцыянты, каб правесьці ператрус у кватэры, дзе яна жыве з дачкой. Жанчына адмаўляецца іх пускаць бяз санкцыі пракурора на вобшук. Цалкам чытайце па спасылцы.

Партыя БНФ запатрабавала адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам

8 ліпеня падала ў Цэнтральную выбарчую камісію скаргу з патрабаваньнем адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандру Лукашэнку.

Як сьцьвярджае Партыя БНФ, у скарзе прывялі доказы выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу на карысьць вылучэньня Лукашэнкі, выкарыстаньне ягонай ініцыятыўнай групай дзяржаўнага фінансаваньня і рэсурсаў, стварэньня няроўных умоваў, рэпрэсіяў у дачыненьні іншых патэнцыйных кандыдатаў. Таксама партыя заяўляе пра незаконнасьць рэфэрэндуму 2004 году, па выніках якога зьнялі абмежаваньне ў толькі два прэзыдэнцкія тэрміны. Цалкам чытайце тут.

«Страляць ён ня будзе. Улада ўвосень ня зьменіцца». Прагноз ад вэтэрана апазыцыі

Якое месца «тытульнай апазыцыі» ў цяперашніх выбарах? Што найбольш турбуе цяпер Лукашэнку? Чаму людзі выходзяць на вуліцы? Ці зьменіцца ўлада 9 жніўня? Пра гэта Свабода пагутарыла з былым лідэрам гомельскай апазыцыі, вэтэранам дэмакратычнай супольнасьці Ўладзімерам Кацорам.

Сьцісла

  • Дзейная ўлада — «рэжым» — пасьля 9 жніўня не абрынецца.
  • Адна з пагроз для рэжыму Лукашэнкі цяпер — закрытыя межы з Расеяй.
  • Ніхто страляць ня будзе. Улады да выбараў пасадзяць самых актыўных і частку незалежных журналістаў.
  • «Каранавірус пераможаны», але можа раптам зьявіцца «другая яго хваля». Яе ўлада возьме ў хаўрусьнікі на выбарах.
  • Адзіная пляцоўка для тытульнай апазыцыі на гэтых выбарах — назіраньне.
  • Эфэкт можа даць візуалізацыя людзей і «законная» агітацыя супраць кандыдата Лукашэнкі.

Цалкам чытайце па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG