Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

У міліцыі сказалі, што шматдзетнага бацьку, які зьняў правакацыю на відэа, не затрымлівалі

3 ліпеня ў сеціве зьявілася відэа каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка, дзе відаць, як да яго на вуліцы чапляецца мужчына, лаецца і просіць грошы. Міма праяжджала міліцыя, спынілася і забрала абодвух у пастарунак.

Мілюк, жыхар райцэнтру Масты Горадзенскай вобласьці і шматдзетны бацька, вяртаўся ў той дзень дадому з 11-гадовым сынам. Міліцыя не дазволіла яму адвесьці дзіця дахаты, урэшце па сына на месца канфлікту прыехала жонка. На погляд Мілюка, незнаёмец пачаў супраць яго правакацыю, каб зладзіць бойку. Мужчына думае, што гэта перасьлед за палітычную дзейнасьць.

Мілюк расказаў, што ён зь міліцыі запатрабаваў адвесьці яго на агляд, каб пацьвердзіць, што цьвярозы. Аднак у машыне яму зрабілася блага, падняўся ціск, тэмпэратура, не хапала паветра. Урэшце яго шпіталізавалі, тэсты далі станоўчы вынік на каранавірус. Цяпер ён у мастоўскім шпіталі.

Ці горшы Бабарыка за Лукашэнку, альбо Чаму беларусы заўжды шукаюць «руку Масквы»?

Сам па сабе факт, што ў крытычны момант беларускай гісторыі пэўная частка нацыянальна арыентаваных сілаў аказалася па адзін бок барыкад з рэжымам Лукашэнкі супраць большасьці грамадзтва — цікавы фэномэн.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты адбудзецца 14 ліпеня, на агітацыю застанецца 25 дзён

Як паведамілі Свабодзе ў Цэнтарвыбаркаме, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты заплянавана на 14 ліпеня — гэта апошні з магчымых дзён.

Уся стратэгія Лукашэнкі — «выжыць сёньня», — палітычны экспэрт

Палітычны экспэрт Ягор Лебядок адказвае на пытаньне, чаму ўлады пайшлі на сілавы варыянт, называе галоўную рызыку для Менску і заяўляе, што кожная выбарчая кампанія Лукашэнкі — гэта фільм жахаў пад назвай «Яны».

40 тысяч прыхільнікаў Цапкалы адгукнуліся на ягоны заклік даказаць свае подпісы

Больш за 40 тысяч чалавек адгукнуліся на заклік штабу Валерыя Цапкалы абараніць свае подпісы, гаворыцца на афіцыйным сайце прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду.

Сьпевака Калдуна, які выступаў 3 ліпеня перад Лукашэнкам, шпіталізавалі з каранавірусам

Самы масавы ягоны выступ за апошні час — на адкрыцьці фантана ў Менску 3 ліпеня. Калдун перажывае, што мог там кагосьці заразіць.

«Усе сьвядомыя, уся буза, тут канцэнтраваліся», — Лукашэнка пра Менск у першай палове 1990-х

Кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з актывам гораду Менску 7 ліпеня, што сталіца Беларусі ў першай палове 1990-х была крыніцай дзяржаўнага «хаосу».

«Вошы, літар вады на суткі, месяц бяз душу». Вольга Мікалайчык расказала пра турму на Акрэсьціна

7 ліпеня рэжысэрка і грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык выйшла на волю пасьля месяца арышту, які атрымала за ўдзел у выбарчых пікетах.

Юрыст штабу Бабарыкі адказаў на пытаньні пра рэфэрэндум. ВІДЭА

Ці не адкіне ўлада рэфэрэндум на той ці іншай падставе? Хіба народ прагне новай Канстытуцыі? Ці мэта ініцыятывы — стварэньне партыі Бабарыкі? На гэтыя і іншыя пытаньні журналістаў Свабоды Юрыя Дракахруста і Аляксея Знаткевіча адказаў Максім Знак, юрыст патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі. Тэкст чытайце па спасылцы.

«Няхай увесь сьвет даведаецца, што робіцца ў Беларусі». Арганізатара акцыі салідарнасьці ў Барсэлёне «ветліва» папярэдзілі праз тэлефон

Беларусу Аляксандру Юрэвічу, які быў заяўнікам акцый салідарнасьці ў Барсэлёне, патэлефанавалі зь невядомага нумара і па-расейску «ветліва намякнулі», каб гэтага больш не рабіў, бо яму давядзецца яшчэ зьвяртацца ў беларускую амбасаду, рабіць дакумэнты.

Свабода пагаварыла з Аляксандрам Юрэвічам пра акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю і пра тое, як на іх рэагуюць у Барсэлёне. Чытайце інтэрвію па спасылцы.

Назіральнікі ПА АБСЭ не прыедуць на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ня будзе накіроўваць назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбарамі ў Беларусі, паведаміў БелаПАН 7 ліпеня кіраўнік аддзелу прэсы і камунікацыі ПА АБСЭ Нэт Пэры. «У нас няма плянаў назіраць за выбарамі да восені, як мінімум, з прычыны пандэміі COVID-19», — сказаў Нэт Пэры.

Беларусь дасюль не накіравала міжнародным арганізацыям запрашэньні назіраць за сёлетнімі прэзыдэнцкімі выбарамі. 2 ліпеня кіраўніца Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Інгіб’ёрг Соўлрун Гістладоўтыр ужо​ выказвала заклапочанасьць з гэтай нагоды.

Генпракуратура Беларусі заклікала не страйкаваць 3 жніўня. Заклікаў на такі страйк не знайсьці

Генэральная пракуратура Беларусі заклікала грамадзян «абачліва ставіцца да разьмешчанай у сетцы Інтэрнэт інфармацыі» — і расказала пра незаконнасьць нібыта анансаванага на 3 жніўня страйку. «Па сьцьверджаньнях ананімных правакатараў», такі страйк нібыта не прагул, бо прагулам ня лічыцца адсутнасьць на працы менш як тры гадзіны, піша Генпракуратура і абвяргае гэта.

Заклікаў на такі страйк Свабодзе знайсьці не ўдалося. Пошук праз Google, а таксама па найбольш папулярных Telegram-каналах не паказаў ніякіх заклікаў ні на якія страйкі ў Беларусі на гэтую дату. Магчыма, што заклікі да «агульнанацыянальнай забастоўкі» распаўсюджваліся празь нейкія каналы з закрытым доступам. Цалкам чытайце па спасылцы.

1 ад БНФ, 5334 ад БРСМ. Хто будзе назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі

Цэнтравыбаркам акрэдытаваў 33 579 нацыянальных назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах, сьведчаць дадзеныя на сайце камісіі.

26 843 нацыянальныя назіральнікі, або 80%, прадстаўляюць грамадзкія аб’яднаньні.

  • Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 8059 чалавек,
  • Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 5334,
  • праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» — 4326,
  • Беларускае аб’яднаньне вэтэранаў — 3397,
  • Беларускі саюз жанчын — 3005,
  • Беларускі фонд міру — 1220,
  • Беларускі Хэльсынскі камітэт — 47,
  • БНФ «Адраджэньне» — 1.
  • Іншыя грамадзкія аб’яднаньні дэлегавалі 1454 чалавекі.​ Цалкам чытайце тут.

Каранавірус як заслона ад дэмакратыі. Улады выкарыстоўваюць пандэмію, каб абмежаваць празрыстасьць выбараў

Беларусь — адна з дзьвюх краін Эўропы (разам з Швэцыяй), якая ня ўводзіла карантыну з прычыны пандэміі каранавірусу. Зусім нядаўна Лукашэнка абвесьціў аб «перамозе» над каранавірусам. І вось на гэтым тле ЦВК і ўлады раптам успомнілі пандэмію і вельмі заклапаціліся здароўем людзей.

І адзін за адным пайшлі абмежаваньні. Чаму назіральнікаў не дапусьцілі на паседжаньні райвыканкамаў, на якіх фармаваліся выбарчыя камісіі? Дык жа ў краіне палае пандэмія! Чаму дасюль не прынята рашэньне аб запрашэньні замежных назіральнікаў? Зноў жа праз пандэмію, разважае аналітык Свабоды Валер Карбалевіч. Чытайце блог па спасылцы.

Адвакаты Віктара Бабарыкі падалі скаргу на абвінавачаньне, якое «не дазваляе рэалізаваць права на абарону»

Лаеўскі патлумачыў, што абвінавачаньне «не дазваляе рэалізаваць права на абарону»: не зьяўляецца дастаткова канкрэтызаваным, каб чалавек мог штосьці зь яго абвяргаць.

Эўрапарлямэнтары: настаў час зноў увесьці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

31 дэпутат Эўрапарлямэнту — прадстаўнікі розных яго фракцыяў — зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу перагледзець рашэньне 2016 году аб зьняцьці санкцыяў з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў.

На чале падпісантаў — дэпутаты Карын Карлсбру (Швэцыя) і Пятрас Аўштравічус (Літва). Ліст падпісаў 31 дэпутат, яны прадстаўляюць усе парлямэнцкія групы, апрача правапапулісцкай эўраскептычнай «Ідэнтычнасьць і дэмакратыя».

Лукашэнка пра каранавірус: «Магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся»

Аляксандар Лукашэнка 7 ліпеня наведаў «сустрэчу з актывам Менску» ў «адміністрацыйным комплексе» на праспэкце Пераможцаў, піша БелТА. Раней такія сустрэчы праводзілі ў Магілёўскай, Горадзенскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцях, 29 чэрвеня правёў у Менску сустрэчу з «пэдагагічным актывам».

Што сказаў Лукашэнка ў прамове перад менскім «актывам», сьцісла:

  • «Па сутнасьці, толькі ёй [сталіцай] і займаліся ў першыя гады [ягонага прэзыдэнцтва]. Рэсурсы, сілы, якія былі тады, усё сюды ўкладалася». Пазьней жа зразумелі, што «трэба забясьпечыць раўнаважае разьвіцьцё краіны».
  • Пагутарыў са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай пра сытуацыю з каранавірусам на сёньняшняю раніцу і прыйшоў да высновы: «Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся».
  • У барацьбе з каранавірусам галоўным было «не дапусьціць панікі». «Мы гэта з вамі пераадолелі. І дай Бог, каб далей паціху. Нам трэба паволі адысьці ад гэтай бяды і не дапусьціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна».
  • «Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, гэта пераход на электрамабілі. Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам давядзецца бегчы і хаця б ні ў якім разе не адстаць».
  • ІІ Эўрапейскія гульні ў Менску — «гэта быў прарыў, калі хочаце, дыпляматычны прарыў».
  • «Дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналягічная. Так, у апошнія паўгода-год мы на гэта зьвярнулі ўвагу і пачалі выпраўляцца. Не будзе якасьці — загінем».
  • «Будзем разьвіваць гарады-спадарожнікі, але ў Менску трэба скарачаць будаўніцтва. [...] Нам трэба на Менск паглядзець сур'ёзна. Можа быць, вярнуцца яшчэ да генэральнага пляну і канчаткова зацьвердзіць яго і прадставіць менчукам, каб яны разумелі, як будзем рухацца ў бліжэйшую пяцігодку».
  • «Задачы вельмі няпростыя. І рэформамі гэтыя задачы ня вырашыш. Паколькі шмат кажуць аб „пераменах“ (вылучанае курсівам слова прамовіў па-беларуску, астатняе па-расейску. — РС), рэформах, я павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцьці, рэфармуючы: у Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленьне таго, што ў нас ёсьць».

Дзе ў Магілёве дазволілі агітаваць за кандыдатаў на прэзыдэнта. ФОТА

У Магілёве для перадвыбарчай агітацыі гарвыканкам вызначыў дзьве пляцоўкі на ўскрайках буйных жылых масіваў каля спарткомплексаў. У ініцыятыўных групах альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва заяўляюць, што пляцовак замала і агітацыя пройдзе незаўважнай.

У дзень выбараў 9 жніўня ЦВК зьвядзе кантакты з прэсай да мінімуму. За выключэньнем дзяржаўных СМІ

Цэнтарвыбаркам не плянуе запускаць у дзень выбараў 9 жніўня інфацэнтар для прадстаўнікоў СМІ. Мяркуецца, што папярэднія вынікі журналістам агучаць раніцай 10-га. Прычына — эпідэміялягічная сытуацыя ў краіне.

Праўладны палітоляг, які «прадказаў» арышт Бабарыкі, думае, што яго не зарэгіструюць кандыдатам

На думку Пятра Пятроўскага, у Сьвятланы Ціханоўскай «невысокія» шанцы перамагчы на выбарах, нават калі яе зарэгіструюць кандыдаткай, бо «яна ня мае харызмы» і «не зьяўляецца палітычна падкаваным чалавекам».​

А пытаньне з адмовай у рэгістрацыі Віктара Бабарыкі «на 99,9% вырашанае», перакананы Пятроўскі:

«Тыя крымінальныя справы, якія распачалі супраць яго, не даюць яму магчымасьці здаць дэклярацыю аб даходах».

Маўляў, калі Бабарыка здасьць праўдзівую дэклярацыю, то «прызнае сябе вінаватым у нявыплаце падаткаў», а калі здасьць непраўдзівую, яго не зарэгіструюць, бо ўсё роўна выявяць незадэкляраваныя даходы.

На думку Пятроўскага, уладам няма пагрозы ад масавых пратэстаў, бо «іх ужо здушылі папярэднімі арыштамі», «незадаволенасьць сышла ў Facebook і вулічныя акцыі разышліся», а ўлады «настроены на жорсткі сцэнар» і «ня факт», што дадуць правесьці людзям акцыі пратэсту.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG