Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Айцішнікі і спэцыялісты іншых сфэр прапануюць бясплатна вучыць тых, хто «сутыкнуўся з рэпрэсіямі»

У апошнія дні ў сеціве зьявілася некалькі ініцыятываў па дапамозе пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі. Тым, хто праз свае палітычныя перакананьні страціў працу або сам хоча сысьці, каб не выконваць «злачынныя загады», прапануюць дапамогу ў перакваліфікацыі і атрыманьні новай прафэсіі. Падрабязьней пра ўсе ініцыятывы чытайце па спасылцы.

Хлопца не прапусьцілі ў выбарчую камісію, ён запісаў відэазварот да Ярмошынай

Бабруйчанін Андрэй Карэлін зьбіраў подпісы за Віктара Бабарыку, пасьля вырашыў стаць сябрам выбарчай камісіі на ўчастку №73 у Першамайскім раёне Бабруйску. Але на паседжаньне, дзе мусяць прымаць рашэньне аб уваходжаньні ў камісію Андрэя і яшчэ чатырох жыхароў Бабруйску, якія хацелі трапіць у выбарчыя камісіі, не пусьцілі. Нібыта, іх дакумэнты былі аформленыя няправільна.

У адказ на гэта Андрэй запісаў відэазварот да кіраўніцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

«Лідзія Міхайлаўна, я паважаю вашую працу, дык чаму ж манастыр чужы, я нас вы называеце супрацьлеглым бокам. Мы што грамадзяне іншай краіны? Ці кампанія вядзецца не за народныя грошы? І чаму наогул «манастыр», выбары – гэта нешта закрытае?» – пытаецца Андрэй Карэлін. Цалкам чытайце тут.

Беларускі ланцуг салідарнасьці: Нью-Ёрк

Беларускія ланцугі салідарнасьці: Турэччына і Кіпр

Акцыі беларускай салідарнасьці і ў Лімасоле на поўдні Кіпру і ў турэцкім Ізьміры.

Беларускія ланцугі салідарнасьці: Маямі і Бостан


У ЗША беларусы Флорыды правялі ў Маямі ланцуг салідарнасьці. У акцыі, якую правялі беларусы Бостану, удзельнічаў пэрсанаж «таракан».

«Вы дапамагаеце абараніць свабоду выказваньняў». У Парыжы падтрымалі беларускіх журналістаў, вязьняў і дэманстрантаў

На мітынгу выступіў пасол Францыі па правах чалавека Франсуа Крокет, які ад імя ўраду Францыі выказаў падтрымку беларускім дэманстрантам. Таксама на мітынгу, зладжаным мясцовымі беларусамі, было зачытанае пасланьне Крыстофа Дэлюара, генэральнага сакратара арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў».​

Бел-чырвона-белы Парыж сёньня. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Беларускі ланцуг салідарнасьці: Балі

У Інданэзіі, на Балі, беларусы сабраліся на акцыю салідарнасьці на ўзьбярэжжы акіяну.

Беларускі ланцуг салідарнасьці: Браціслава

«Нават у такім маленькім горадзе, як Браціслава, мы здолелі сабрацца і праявіць нашу актыўную грамадзянскую пазыцыю», — кажуць беларусія ўдзельнікі акцыі салідарнасьці.

Беларускія ланцугі салідарнасьці: Бэрлін, Гамбург, Брэмэн

У гарадах Нямеччыны 27 чэрвеня прайшлі акцыі, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі. Удзельнікі імпрэзаў, узгодненых з уладамі, патрабавалі правядзеньня свабодных прэзыдэнцкіх выбараў і выказвалі салідарнасьць з затрыманымі.

Беларускі ланцуг салідарнасьці: Прага

Уся Старамесцкая плошча ў Празе сёньня была беларускай. Сюды прыйшлі некалькі сотняў дэманстрантаў. Па-беларуску, па-чэску, па-ангельску яны патрабавалі свабоды палітвязьням, зьняволеным за салідарнасьць грамадзянам і блогерам Беларусі.

Беларускія ланцугі салідарнасьці: Варшава, Беласток

Ланцугі салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі і з патрабаваньнем свабодных і справядлівых выбараў прайшлі ў Варшаве і Беластоку.

«Паказвалі відэа і фота, але не дапамагло». Кампанія выйшла з бару і трапіла ў аўтазак за ўдзел у несанкцыяванай акцыі

Мянчанку Алену Макусь і яе сяброўку Кацярыну Маліноўскую 28 чэрвеня зьбірацца судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі, якая адбылася ў пятніцу 19 чэрвеня на праспэкце Незалежнасьці. Яны ж кажуць, што былі ў бары, і што ў іх ёсьць доказы.

Пасьля ланцугу салідарнасьці ў Горадні за кратамі чакаюць суду 5 чалавек

Amnesty International патрабуе вызваліць арыштаваных у Беларусі блогераў і актывістаў

Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Ігара Лосіка і іншых арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў.

Пасьля допісу супраць адвольных затрыманьняў тэлевядоўцу АНТ пазбавілі эфіру

24 чэрвеня Дзьмітры Ўрангель, аўтар праграмы «Прыгоды капітана Ўрангеля» на АНТ, выказаўся супраць адвольных затрыманьняў у сваім Інстаграме. Пасьля гэтага АНТ зьняла яго праграму з эфіру.

Сяргея Ціханоўскага перавялі з карцэру ў камэру

27 чэрвеня ў Сьвятланы Ціханоўскай прынялі перадачу для Сяргея Ціханоўскага. Гэта значыць, што яго перавялі з карцэру ў камэру сьледчага ізалятару.

Затрымалі блогера, які спытаўся ў Маскоўскім РУУС, як ня трапіць у аўтазак

Belarus - people calling to police after detentions near symbal.by
Belarus - people calling to police after detentions near symbal.by


Як мяркуюць сябры Івана Пруса, прычынай ягонага затрыманьня магла стаць размова з супрацоўнікам Маскоўскага РУУС, відэазапіс якой зьявіўся ў інтэрнэце на гэтым тыдні. Пасьля затрыманьняў пакупнікоў крамы Symbal.by Іван Прус пазваніў у райаддзел міліцыі і спытаўся, як трэба сябе паводзіць на вуліцы, каб не забралі ў аўтазак.

«Маліўся, каб жонку не чапалі. І тут у бусік закідваюць Аліну». Яшчэ адна гісторыя затрыманьня 19 чэрвеня


З затрыманьняў на «ланцугу салідарнасьці» ў Менску 19 чэрвеня прайшоў тыдзень, але гісторыі беларусаў, якія пацярпелі ад дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, не канчаюцца. Ільля Стаўроў расказаў Свабодзе, як увечары мінулай пятніцы вяртаўся з жонкай з трэніроўкі, а ў выніку тры дні правёў у ЦІП.

«Аказалася, у беларусаў цярпеньня менш, чым у расейцаў». Чычваркін пра беларускі мэнтальны код і рэцэпт багацьця


Расейскі бізнэсовец і зацяты крытык пуцінскага рэжыму Яўгені Чычваркін наведаў пікет каля беларускай амбасады ў Лёндане. Раней ён зьмясьціў у сваім Інстаграме пост салідарнасьці зь беларусамі. Свабода распытала Чычваркіна, чаму ён заўзее за Беларусь і пра якія адносіны паміж беларусамі і расейцамі марыць.

Ужо 12 гадоў Чычваркін жыве ў брытанскай сталіцы. У Расеі ён быў пасьпяховым бізнэсоўцам, саўладальнікам салёнаў сотавай сувязі «Евросеть», удзельнічаў у дзейнасьці партыі «Саюз правых сілаў». Але ў 2008 годзе ён пакінуў Расею з прычыны крымінальнага перасьледу. Цяпер у Лёндане Чычваркін займаецца вінным і рэстаранным бізнэсам.

20 чэрвеня бізнэсовец зьмясьціў у сваім Інстаграме бел-чырвоны-белы сьцяг і напісаў:

«Сёньня я беларус! Шчыра жадаю нашым суседзям і братам пазбавіцца ад дыктатуры і вярнуць палітычны працэс у грамадзтва зь мінімальнымі па магчымасьці ахвярамі. Спадзяюся, расейскія танкі застануцца дома, спаскуджанай Цьвярской дастаткова».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG