Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

Жонка шматдзетнага гарадзенца, затрыманага па «справе Ціханоўскага»: «Ён сядзіць у адной майцы»

Гарадзенца Васіля Баброўскага затрымалі ў Горадні ўвечары 29 траўня разам зь Ціханоўскім і іншымі. Аднак сваякі Васіля даведаліся пра гэта толькі на пятыя суткі.

Ператрус па «справе Ціханоўскага»

Лукашэнка адправіў урад у адстаўку

Лукашэнка адправіў у адстаўку ўрад перад прэзыдэнцкімі выбарамі, «каб людзі, галасуючы за або супраць, разумелі, хто будзе займацца вырашэньнем іх надзённых пытаньняў, зьвязаных зь іх жыцьцём, сацыяльна-эканамічным разьвіцьцём нашай дзяржавы». Раней 25 траўня ён казаў, што гэта дапаможа павысіць давер выбарцаў.

Міліцыя працягвае перасьледваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў працягваюць паведамляць, што супрацоўнікі міліцыі перасьледуюць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Больш за 10 скаргаў прыйшло на Лукашэнку за словы «ў нас Канстытуцыя не пад жанчыну». ЦВК ужо адказала

У адказе Цэнтральнай выбарчай камісіі гаворыцца, што для вынясеньня папярэджаньня Аляксандру Лукашэнку «няма прававых падстаў».

Праграма «Лицом к событию»: «Лукашэнка страшнейшы за каранавірус». ПАДКАСТ

«Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было», — кажуць аналітыкі ў праграме расейскай службы Радыё Свабода «Лицом к событию», якую вядзе Міхаіл Сакалоў.

На дачы Ціханоўскага адбываецца вобшук

Вобшук праходзіць на дачы пад Гомлем, у невялікім пасёлку, — паведаміў Свабодзе каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў.

«Маці Сяргея была ў Менску, дапамагала Сьвятлане даглядаць дзяцей. Сьледчы пазваніў, яе забралі зь Менску і павезьлі ў Гомель на вобшук. Вобшук адбываецца проста цяпер. Адвакат папярэдзіў Сьвятлану, што, верагодна, вобшук будзе і ў яе», — сказаў Аляксандар Кабанаў.

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла Свабодзе, што вобшук адбываецца ў садовым таварыстве Уць за 30 кілямэтраў ад Гомля, Сяргей там ані прапісаны, ані зарэгістраваны, толькі часам прыяжджаў туды пераначаваць. Паводле Сьвятланы, у маці Ціханоўскага хворае сэрца, але сьледчыя сказалі, што калі яна не паедзе зь імі, лецішча ўзламаюць і ўсё адно абшукаюць. Паводле інфармацыі Сьвятланы, ужо ўскрылі дзьверы і правялі вобшук у відэастудыі Сяргея Ціханоўскага ў цэнтры Гомля. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Гэта зьнішчае нашу навуку!» Чаму ўлады забаранілі СМІ праводзіць апытаньні пра рэйтынг кандыдатаў?

Беларускім СМІ забаранілі рабіць інтэрнэт-апытанкі сярод сваіх чытачоў пра рэйтынг патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Такія апытанкі прыраўнялі да апытаньняў грамадзкай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сытуацыі. За правядзеньне такіх апытаньняў без адмысловых дазвольных дакумэнтаў СМІ могуць пакараць.

Рэдактараў шэрагу беларускіх СМІ выклікала на гутарку Міністэрства інфармацыі. Артыкул цалкам чытайце па спасылцы.

Як адбываўся ператрус па «справе Ціханоўскага». ВІДЭА

Ірына Федарэнка, дзяўчына затрыманага па «справе Ціханоўскага» Сяргея Калмыкова, расказала пра затрыманьне і ператрус у іхнай кватэры​.

Дорага. ЦВК адказаў адмовай на прапанову зрабіць выбары дыстанцыйнымі

На зварот аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў праз інтэрнэт, які сабраў на сайце Petitions.by дзьве сотні подпісаў, прыйшоў адказ старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

«Увядзеньне дыстанцыйнага электроннага галасаваньня патрабуе як яго заканадаўчага рэгуляваньня, так і значных фінансавых выдаткаў на распрацоўку праграмнага забесьпячэньня працэдуры галасаваньня, абароны перадачы вынікаў волевыяўленьня выбарнікаў, захаваньня таямніцы галасаваньня і іншага», — гаворыцца ў адказе Ярмошынай. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Заезджая зорка і заакіянскія завадатары». Што раёнкі пішуць пра выбары і прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта

Амаль у кожным беларускім раёне ёсьць газэта, якая фінансуецца дзяржавай. Свабода паглядзела, што з гэтых выданьняў жыхары могуць даведацца пра выбары і пра прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Чытайце артыкул па спасылцы.

Прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Губарэвіч патрабуе пераносу выбараў

Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч перадаў у Міністэрства аховы здароўя зварот з патрабаваньнем выканаць усе рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна пераадоленьня пандэміі COVID-19.

Палітык, які ўдзельнічае ў прэзыдэнцкай кампаніі, правёў недалёка ад Міністэрства аховы здароўя пікет дзеля збору подпісаў, а таксама паспрабаваў данесьці да грамадзян ідэю пра небясьпеку правядзеньня выбараў у пэрыяд пандэміі. Цалкам чытайце па спасылцы.

Затрыманага блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў перавялі ў менскі сьледчы ізалятар

Жонка затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага кажа, што ейны муж у СІЗА на Валадарскага, там яму прынялі перадачу.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае: днём 2 чэрвеня стала вядома, што на Валадарскага перавезены Вяргілій Ушак, 3 чэрвеня — што там жа Яўген Разьнічэнка і Аляксандар Арановіч. Днём раней таксама стала вядома, што з горадзенскага ізалятара на Акрэсьціна перавялі Арцёма Сакава. Лёс астатніх пакуль высьвятляецца.

Адвакат Зьмітра Фурманава кажа, што супрацоўнікі МУС зьбівалі затрыманага. Вяргілій Ушак у зьняволеньні абвясьціў галадоўку. Цалкам чытайце па спасылцы.

«Саша Тры Працэнты і беларускі Навальны». Расейскія СМІ пра Лукашэнку і ягоных апанэнтаў на выбарах

Як цэнтральныя расейскія газэты пішуць аб прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі і яе асноўных гульцах. Чатыры цытаты:

  • «Ведомости»: Ціханоўскі стаў альтэрнатывай Лукашэнку
  • «Коммерсантъ»: Людзі раптам зразумелі, што яны не «народзец», а народ
  • «Новая газета»: Лукашэнка думаў, што пандэмія яму дапаможа. Выявілася, наадварот
  • «Московский комсомолец»: Беларускі народ не прайграе выбары

Падрабязны агляд расейскай прэсы аб выбарчай кампаніі ў Беларусі чытайце па спасылцы.

АБСЭ і Эўрапарлямэнт заклікалі вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў, прыгразілі санкцыямі

«Затрыманьне вядомых палітычных актывістаў ня толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадзтва», — мяркуюць у АБСЭ.

Старшыня пастаяннага камітэту дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньняў Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе (ПА АБСЭ) Кірыякас Хаджыяні, яго намесьнік Міхаэль Лінк і дакладчыца Кары Генрыксэн выступілі 2 чэрвеня з супольнай заявай аб выбарчай кампаніі ў Беларусі.

«Калі да важных выбараў застаецца два месяцы, крытычна неабходна, каб беларускія ўлады рабілі ўсё магчымае для забесьпячэньня паўнавартаснага і адкрытага асяродзьдзя выбарчай кампаніі, — гаворыцца ў заяве. — Мы вельмі занепакоеныя тым, што затрыманьне вядомых палітычных актывістаў ня толькі стрымлівае працу патэнцыяльных кампаніяў, але і запалохвае грамадзтва.Таму мы заклікаем улады праяўляць максымальную стрыманасьць напярэдадні важных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і спадзяёмся на вальнейшую абстаноўку за тую, што мы бачылі раней». Цалкам чытайце па спасылцы.

«Якая ў нас бяспраўная краіна!» Што расказваюць блізкія затрыманых разам зь Ціханоўскім

У крымінальнай справе за «гвалт у дачыненьні да міліцыянта» падчас пікету за Сьвятлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня, апроч яе мужа і кіраўніка штабу Сяргея Ціханоўскага, дагэтуль затрыманыя яшчэ 8 чалавек. У многіх зь іх дома прайшлі вобшукі. Свабода знайшла блізкіх затрыманых, каб даведацца, што пра іх вядома.

Чытайце артыкул па спасылцы.

Пайшоў па торт для сына. Што расказала жонка затрыманага разам зь Ціханоўскім Уладзімера Навуміка

Інжынэра-канструктара Ўладзімера Навуміка затрымалі ў Горадні 29 траўня на пікеце для збору подпісаў разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Уладзімеру Навуміку маюць прад'явіць абвінавачваньне або адпусьціць да пятніцы, 5 чэрвеня. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка затрыманага Віта, спаслаўшыся на адваката, які ўжо наведваў яе мужа. Але за што пэўна зьбіраюцца судзіць яе мужа і ў якім судзе, Віта ня ведае. Гутарку з жонкай Уладзімер Навуміка чытайце па спасылцы.

Масква будзе «актыўна назіраць» за выбарамі ў Беларусі, — расейскі паліттэхноляг

Ці маюць шанцы на посьпех на выбарах у Беларусі Віктар Бабарыка і Валер Цапкала, якую пазыцыю на беларускіх выбарах зойме Расея? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да расейскага паліттэхноляга, кіраўніка агенцтва стратэгічных камунікацыяў «Николло-М» Ігара Мінтусава, які быў кансультантам і ўдзельнікам многіх выбарчых кампаніяў у Расеі, а таксама ў Літве, Латвіі, Польшчы, Украіне, Манголіі. Чытайце інтэрвію па спасылцы.

За акцыю салідарнасьці зь Ціханоўскім далі максымальныя штрафы старшыню АГП і блогеру Шэраму Катý

У судзе Цэнтральнага раёну Менску 3 чэрвеня агучылі выракі двум удзельнікам акцыі салідарнасьці з затрыманым блогерам Сяргеем Ціханоўскім, піша «Вясна». Акцыя была зьвязаная не зь цяперашнім затрыманьнем Ціханоўскага, а з папярэднім.

Судзьдзі Іван Касьцян і Юлія Густыр 3 чэрвеня пакаралі максымальным магчымым штрафам у 1350 рублёў блогера Дзьмітрыя Казлова (вядомага як Шэры Кот) і старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Падрабязнасьці чытайце па спасылцы.

У Сьветлагорску назіральніца паскардзілася ў пракуратуру на прымус падпісвацца за Лукашэнку

Назіральніца кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» са Сьветлагорску Алена Масьлюкова паскардзілася ў пракуратуру на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу для збору подпісаў у падтрымку дзейнага кіраўніка краіны.

Цягам мінулага тыдня Алена Масьлюкова атрымала некалькі паведамленняў наконт таго, што на прадпрыемствах гораду, а менавіта на аб’яднаньні «Хімвалакно», цэлюлозна-кардонным камбінаце ды іншых дзяржаўных установах адбываецца ціск на патэнцыйных выбарнікаў. Іх прымушаюць ставіць подпіс за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнку. Цалкам чытайце па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG