Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ пракамэнтавала эфэктыўнасьць пераліваньня плязмы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эфэктыўнасьць выкарыстаньня плязмы тых, хто перахварэў на COVID-19, для лячэньня будзе высьветлена падчас дадатковых дасьледаваньняў. Пра гэта ТАСС заявіла прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) у Расеі Мэліта Вуйнавіч.

«Каштоўнасьць выкарыстаньня плязмы пры лячэньні COVID-19 можа быць устаноўленая толькі ў рандамізаваных, клінічных дасьледаваньнях, — адзначыла Вуйнавіч. — Наколькі мне вядома, у цяперашні час публікуюцца толькі справаздачы назіраньняў або інфармацыя пра невялікіч сэрыі выпадкаў. Неабходны дадатковыя дасьледаваньні».

Першыя 6 беларусаў, якія перахварэлі на COVID-19, сталі донарамі плязмы ў канцы красавіка. Гэта дапаможа лячыць тых хворых з каранавірусам, якія цяпер знаходзяцца ў цяжкім стане, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Такую мэтодыку дапамогі пацыентам у цяжкім стане цяпер укараняюць спэцыялісты беларускага РНПЦ трансфузіялёгіі і мэдыцынскіх біятэхналёгій.

Міністэрства аховы здароўя заклікае ўсіх, хто паправіўся пасьля каранавірусу, стаць донарам і «дапамагчы лекарам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэтую хваробу», гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG