За апошнія дні Бразылія абагнала па ліку заражэньняў Гішпанію, Італію, Францыю і Вялікабрытанію. Пры гэтым экспэрты падазраюць, што інфікаваных у краіне больш у 15 разоў.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Па афіцыйных дадзеных, у краіне зафіксавана 254 220 выпадкаў заражэньня, прычым за апошнія 24 гадзіны было зафіксавана 13 140 новых заражэньняў.
Па маштабе пандэміі Бразылія саступае толькі Расеі і ЗША і ў апошнія дні абагнала Гішпанію, Італію, Францыю і цяпер Вялікабрытанію. Пры гэтым, як паведамляе агенцтва AFP, рэальная колькасьць заражаных у лацінаамэрыканскай краіне можа быць вышэй у 15 разоў з прычыны адносна малой колькасьці тэстаў.
Прэзыдэнт краіны Жаір Балсанару адмаўляе небясьпеку, выкліканую каранавірусам. Ён называе яго ўсяго толькі «невялікім грыпам» і рэзка крытыкуе губэрнатараў, якія абмежавалі грамадзкае жыцьцё ў сваіх рэгіёнах. Ён падкрэсьлівае, што закрыцьцё на карантын крамаў, рэстаранаў і школ не па сілах для эканомікі Бразыліі.