Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі не палічылі амаль палову памерлых ад COVID-19


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у адной з інфэкцыйных лябараторый
Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у адной з інфэкцыйных лябараторый

Рэальная колькасць памерлых ў Вялікай Брытаніі ад COVID-19 практычна ўдвая перавышае афіцыйныя лічбы, перадае ВВС.

Паводле дадзеных, якія абвяшчаў брытанскі ўрад на 1 траўня, колькасьць памерлых ад каранавірусу на той момант складала больш за 28 тысяч чалавек.

Але ўсе ўлічаныя да гэтай даты сьмерці дэманструюць лічбу істотна большую — прыкладна ў 36 тысячах пасьведчаньняў аб сьмерці згадваецца COVID-19.

Звычайны статыстычны мэтад — усе сьмерці звыш сярэдняга паказьніку — сьведчыць пра больш як 50 тысяч памерлых. А калі ўзяць усе сьмерці ў Вялікай Брытаніі, незалежна ад прычыны, то можна выявіць ня ўключаных у статыстыку COVID-19 з прычыны адсутнасьці лябараторных тэстаў, у выніку якіх прычына сьмерці была пазначаная няправільна.

Калі скласьці, як колькасьць сьмерцяў за кожны тыдзень эпідэміі перавышае норму, то на 1 траўня гэты паказьнік складае 50 тысяч чалавек. Гэта больш, чым колькасьць пасьведчаньняў пра сьмерць, у якіх згадваецца COVID-19 (36 тысяч). І тым больш за падлікі ўраду (28 тысяч).

Розьніца складае амаль 14 тысяч сьмерцяў, што вышэй за сярэднестатыстычнае значэньне. Гэта могуць быць людзі, якім так і не паставілі дыягназ COVID-19, а таксама тыя, чыя сьмерць стала ўскосным наступствам эпідэміі. Такім чынам, гэта дапамагае ацаніць праўдзівыя страты ад каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG