Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — плюс 56% за палову траўня, у Беларусі — плюс 45%. Як распаўсюджваецца каранавірус у Беларусі і ў суседзяў. ІНФАГРАФІКА


Пакуль з усіх краін рэгіёну найбольшы прырост новых захворваньняў на каранавірус назіраецца ў Расеі. Беларусь на другім месцы.

Графік клікабэльны: можна прыбіраць краіны і параўноўваць дзьве ці тры, для гэтага трэба націснуць на кружочкі каля краін

Так выглядае прырост агульных выпадкаў захворваньня на каранавірус у Беларусі і ў суседзяў у траўні:

  • Расея +56%
  • Беларусь +45,6%
  • Украіна +36,6%
  • Польшча +25%
  • Латвія +9,7%
  • Літва +7,9%

Найменшая сьмяротнасьць (у разьліку на колькасьць хворых) з усіх суседзяў, паводле афіцыйнай статыстыкі, — у Беларусі. У Расеі гэты паказчык таксама адзін з самых нізкіх, паводле афіцыйнай статыстыкі.

Сьмяротнасьць

  • Беларусь 0,5%
  • Расея 0,9%
  • Латвія 2%
  • Украіна 2,6%
  • Літва 3,5%
  • Польшча 4,9%

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG