Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АБСЭ і «Рэпартэры бязь межаў» заклікалі неадкладна вызваліць арыштаваных у Беларусі журналістаў


Адпраўка журналістаў для адбыцьця пакараньня ў Магілёве.
Адпраўка журналістаў для адбыцьця пакараньня ў Магілёве.

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір і праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзілі арышты ў Беларусі журналістаў і заклікалі неадкладна ўсіх вызваліць.

«Мяне трывожаць затрыманьні і арышты журналістаў Міхаіла Аршынскага, Зьмітра Лупача, Алеся Асіпцова, Аляксандра Буракова за іх меркаваны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, — гаворыцца ў адмысловай заяве Арлема Дэзірэ на сайце арганізацыі. — У журналістаў павінна быць магчымасьць інфармаваць пра падзеі, якія маюць інтарэс для грамадзтва, у тым ліку і пра грамадзкія пратэсты. Я вельмі занепакоены рашэньнем, якое парушае свабоду СМІ».

распаўсюдзіла заяву, у якой запатрабавала вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў.

«Рэпартэры бязь межаў» ў заяве ад 13 траўня асуджаюць перасьлед журналістаў і заклікаюць міжнародную супольнасьць «прымусіць Беларусь гарантаваць свабоду СМІ напярэдадні выбараў».

«Гэты мэтанакіраваны перасьлед напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў відавочна мае на мэце запалохваньне журналістаў і стварэньне перашкоды распаўсюджваньню інфармацыі, якая тычыцца апазыцыйных рухаў у краіне», — гаворыцца ў заяве.

«Рэпартэры бязь межаў адзначаюць, што прысуды супярэчаць артыкулу 34 «Закону аб СМІ» Беларусі, які дазваляе журналістам асьвятляць публічныя мерапрыемствы, таму «няма ніякага апраўданьня зьняволеньню гэтых журналістаў».

11 траўня суды ў Магілёве і Глыбокім пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі Міхаіла Аршынскага і Зьмітра Лупача. Абодва асьвятлялі сустрэчы з гомельскім блогерам youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім. У судзе Лупачу стала кепска, яго шпіталізавалі з гіпэртанічным крызам, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

12 траўня ў Магілёве вынесьлі пастановы аб арышце Аляксандру Буракову, які супрацоўнічае зь нямецкай радыёстанцыяй Deutsche Welle, і пазаштатнаму карэспандэнту БелаПАН Алесю Асіпцову, які абвясьціў галадоўку пратэсту.

Буракова абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 6 траўня каля ізалятара часовага ўтрыманьня ў Магілёве, Асіпцова — ва ўдзеле ў сустрэчы зь Ціханоўскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG