Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сумны рэкорд: ад COVID-19 памерлі 7 чалавек, усяго 142. Выявілі яшчэ 967 выпадкаў. Вынікі 12 траўня


Магіла жыхара Гомеля, які памёр ад каранавірусу
Магіла жыхара Гомеля, які памёр ад каранавірусу

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 12 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Затрыманьні мірных дэманстрантаў у Беларусі выклікаюць асаблівую занепакоенасьць у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі, заявіў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана. Ён падкрэсьліў, што затрыманьні, якія прайшлі ў апошнія дні, і суды над дзясяткамі ўдзельнікаў мірных акцый «парушаюць асноватворную свабоду сходаў», якая «зьяўляецца краевугольным каменем дэмакратыі, і беларускія ўлады абавязаныя паважаць і абараняць яе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязацельствамі краіны».
  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 12 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Агулам 24873 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя). 142 памерлыя. Гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 967 выпадкаў і прызналі яшчэ 7 сьмерцяў.
  • Аляксандар Лукашэнка падчас нарады 12 траўня заявіў, што ў цяперашніх эпідэміялягічных умовах галоўнае не статыстыка колькасьці хворых, а ўратаваньне жыцьця людзей.
  • Лекары паведамілі Аляксандру Кабанаву пра станоўчы тэст на COVID-19.Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы. Аляксандар Кабанаў трапіў туды 9 траўня пасьля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу, бо дрэнна сябе адчуваў.
  • Колькасьць вакансій у Беларусі з пачатку 2020 году скарацілася на 14%
  • Лёндан да кастрычніка будзе плаціць па 2,5 тысячы фунтаў адпраўленым у адпачынкі праз COVID-19.
  • У Кітаі ўлады гораду Ўхань, адкуль у канцы мінулага году пачаў пашырацца новы каранавірус, які выклікае COVID-19, правядуць масавае тэставаньне ўсіх жыхароў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на дакумэнт гарадзкіх уладаў і свае крыніцы. Аналізы з выкарыстаньнем нуклеінавых кіслот будуць рабіць на працягу 10 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG