Падзеі 11 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1855 — быў заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.
1916 — Альбэрт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю тэорыю адноснасьці.
1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які запрапанаваў заснаваньне прэміі, вядомай пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929.
1928 — у Нью-Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.
1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася стварэньнем Варшаўскай дамовы.
1994 — у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.
2011 — у Менску пачаўся судовы працэс над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам, а таксама ўдзельнікамі Плошчы Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Класкоўскім, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым і Дзьмітрыем Буланавым. Усіх іх абвінавацілі ў масавых беспарадках.
2017 — гурт Naviband выйшаў у фінал Эўравізіі-2017. Гэта быў першы выпадак калі Беларусь на конкурсе прадстаўлялі зь песьняй па-беларуску.
У гэты дзень нарадзіліся
1904 — Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст.
1947 — беларуская паэтэса Раіса Баравікова.
У памяці
1981 — памёр Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар.
1990 — памёр расейскі пісьменьнік Венядзікт Ерафееў.