Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Маўра


Беларускі пісьменьнік Янка Маўр сярод піянэраў, 1964 год
Беларускі пісьменьнік Янка Маўр сярод піянэраў, 1964 год

Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дата дня

10 траўня 1883 году нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра называюць «У краіне райскай птушкі», «Сына вады» і «Палескіх рабінзонаў».

Янка Маўр
Янка Маўр

Таксама ў гэты дзень

1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.

Уінстан Чэрчыль з жонкай Клемянцінай
Уінстан Чэрчыль з жонкай Клемянцінай

У гэты дзень нарадзіліся

1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

1942 — ​Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.

Беларускі паэт Сяргей Панізьнік
Беларускі паэт Сяргей Панізьнік

У памяці

1829 — памёр Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалёвай тэорыі сьвятла.

1984 — памёр Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».

1940 — году пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час ён камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Станіслаў Булак-Балаховіч сярод польскіх афіцэраў
Станіслаў Булак-Балаховіч сярод польскіх афіцэраў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG