Відэаапэратара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 траўня, паведамляе «Белсат». Сувязі з апэратарам няма, ягоны тэлефон недасяжны.
Пра затрыманьне сам Аляксандар Баразенка паведаміў у рэдакцыю «Белсату» а 8:49 раніцы. Цяпер ён знаходзіцца ў Пухавіцкім РАУСе ў Мар’інай Горцы. Ягоны тэлефон недасяжны.
Дзяжурны Пухавіцкага РАУСа сказаў, што кагосьці ім даставілі, але пакуль ідзе разьбіральніцтва і ён ня ведае яшчэ прозьвішчаў людзей. Прапанаваў патэлефанаваць праз гадзіну.
Баразенка меўся асьвятляць «АнтыПарад» у Бабруйску — акцыю пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавірусу, якую заплянаваў разам з падпісчыкамі блогер Сяргей Ціханоўскі. Аднак, пасьля двух дзён перасьледу 6 траўня міліцыя затрымала Ціханоўскага ў Магілёве. Пазьней, затрымалі сама меней 17 прыхільнікаў Ціханоўскага, якія бралі ўдзел у сустрэчах з блогерам, а таксама хто мае дачыненьне да ягонага YouTube-канала «Страна для жизни».
Абнаўляецца.