Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы, латышы і эстонцы з наступнага тыдня змогуць свабодна падарожнічаць паміж сваімі краінамі


Саўлюс Сквярняліс
Саўлюс Сквярняліс

У выніку перамоваў прэм‘ер-міністраў Літвы, Эстоніі і Латвіі здымуць абмежаваньне на падарожжы паміж краінамі Балтыі з 15 траўня для грамадзянаў гэтых краінаў.

«Нядаўна скончылася паўтарагадзінная відэаканфэрэнцыя з прэм‘ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам і кіраўніком ураду Эстоніі Юры Ратасам. Навіна наконт перасячэньня межаў: мы пагадзіліся, што ўсе тры краіны Балтыі належным чынам узялі пад кантроль пашырэньне каранавірусу. Акрамя таго, мы ўзаемна давяраем сыстэмам аховы здароўя нашых краінаў.

Таму з 15 траўня мы здымаем абмежаваньні для грамадзян Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія падарожнічаюць паміж краінамі Балтыі. Важна: для грамадзян краінаў Балтыі, якія вяртаюцца зь іншых замежных краін, абавязак двухтыднёвай самаізаляцыі застаецца. Толькі гэта яны змогуць зрабіць у сваіх краінах », — напісаў Сквярняліс у Facebook.

«Нагадваю, што ў панядзелак мы дамовіліся з прэм‘ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім аб адкрыцьці межаў для літоўскіх і польскіх грамадзянаў.

Свабоднае перасячэньне мяжы і патрабаваньне двухтыднёвай ізаляцыі ня будзе распаўсюджвацца на людзей, якія едуць у справах працы, бізнэсу або вучобы. Гэтая палёгка пачне дзейнічаць з 11 траўня», — паведаміў літоўскі прэм’ер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG