Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook выдаліў 100 уліковых запісаў, зьвязаных з Расеяй


На сайце кампаніі Facebook у справаздачы аб недапушчальных паводзінах карыстальнікаў сацсеткі ў красавіку 2020 года паведамляецца аб выдаленьні старонак і уліковых запісаў, зьвязаных з Расеяй. Сярод іх 46 старонак, 91 уліковы запіс ўдзельніка Facebook, дзьве групы і адзін уліковы запіс на Instagram.

Экспэрты Facebook адзначаюць, што апублікаваны з парушэньнем правілаў сацсеткі кантэнт быў адрасаваны карыстальнікам у некалькіх краінах. Аўтары справаздачы лічаць, што недапушчальная актыўнасьць зьвязана з пэўнымі асобамі ў Расеі і на акупаваным Данбасе, а таксама дзьвюма арганізацыямі ў анэксаваным Расеяй Крыме.

У справаздачы кампаніі адзначаецца, што ўсяго за красавік была спыненая праца 732 уліковых запісаў у Facebook, 162 акаўнтаў у Instagram, 793 старонак і 200 групаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG