Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы ЗША папярэдзілі пра ўмяшаньне Расеі ў выбары, — Associated Press


Спэцслужбы ЗША папярэдзілі амэрыканскія ўлады аб магчымым умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе. Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на мэмарандум, падрыхтаваны міністэрствам унутранай бясьпекі Злучаных Штатаў і ФБР.

Сярод найбольш небясьпечных тактык умяшаньня ў дакумэнце згадваюцца імаверныя хакерскія атакі, выкарыстаньне падкантрольных Крамлю СМІ, ціск на бізнэс і вядзеньне інфармацыйнай кампаніі ў сацыяльных сетках.

Акрамя таго, паводле дадзеных агенцтва, прадстаўнікі Расеі будуць таемна кансультаваць магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША. Аднак імёны канкрэтных прэтэндэнтаў не называюцца. Спэцслужбы адзначаюць, што раней расейскія дарадцы вялі падобную кампанію ў афрыканскіх краінах, але ня ў Злучаных Штатах.

Агенцтва зьвяртае ўвагу, што дакумэнт быў складзены да пандэміі каранавірусу. Яе ўплыў на магчымае расейскае ўмяшаньне ў выбары не ацэньваецца.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША на просьбу Associated Press пра камэнтар не адказала. Прадстаўнік ФБР ад камэнтароў адмовіўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG