Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына абвясьціла ў вышук афіцэра расейскага ГРУ за хакерскую атаку на Бундэстаг


Аб'ява з сайта ФБР пра вышук Дзьмітрыя Бадзіна
Аб'ява з сайта ФБР пра вышук Дзьмітрыя Бадзіна

Фэдэральны пракурор Нямеччыны абвясьціў у вышук меркаванага афіцэра расейскага ГРУ за арганізацыю хакерскай атакі на Бундэстаг. Пра гэта піша газэта Süddeutsche Zeitung.

Атака была ўчыненая хакерамі вясной 2015 году, атрыманыя ў выніку яе дакумэнты былі выкладзеныя на сайт WikiLeaks.

Падазраваны — 29-гадовы Дзьмітрый Бадзін. Амэрыканскія ўлады падазраюць яго ў нападах на сэрвэры ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва WADA і штабу Дэмакратычнай партыі ЗША.

Як мяркуецца, ён служыць у вайсковай частцы 26165 у Маскве. Яна вядомая тым, што ў ёй сабраныя крыптографы і спэцыялісты па кампутарнай бясьпецы.

Пракуратура зьвязвае Бадзіна з хакерскай групоўкай Fancу Bear, піша Süddeutsche Zeitung.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG