Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча 


Адам Міцкевіч.
Адам Міцкевіч.

Нясьвіскі краязнавец Аляксандар Абрамовіч перакананы, што знайшоў камень з надпісам Адама Міцкевіча, які быў апісаны ў гістарычных мэмуарах. На ім выбіта «Ewa raj utracila Tys go wskrzesila».

Паводле Абрамовіча, знаходка адбылася ў вёсцы Студзёнкі пад Нясьвіжам. У гонар таго, што тут пабываў Міцкевіч, майстар зрабіў надпіс на камені, паспрабаваўшы захаваць почырк паэта.

«Камень з выбітым надпісам — дакладна як і ў альбоме гаспадыні маёнтка Студзёнкі. Умураваны ў сьцяну склепа. Памер бачнай часткі 85×64 сантымэтры. Склеп недалёка ад былых панскіх могілак. Выглядае на імітацыю почырку Адама Міцкевіча. Менавіта так паэт, які наведаў Студзёнкі, і ў альбоме гаспадыні напісаў: «Ewa raj utracila Tys go wskrzesila» («Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла»).

Тыя словы былі высечаныя на камені, што ляжаў за садам пры дарозе на мясцовыя могілкі. Тут у гатычнай капліцы былі пахаваныя Соф'я Грушэцкая з Развадоўскіх, цешча Віктара Каліноўскага, яе стрыечная сястра Яна Развадоўская і Віктар Каліноўскі.

Студзёнкі належалі князям Радзівілам, а затым былі ў пажыцьцёвай арэндзе генэрала Польскага войска Развадоўскага. Са сьмерцю генэрала перайшлі да Грушэцкіх і Каліноўскіх.

Цяпер краязнавец плянуе дэмантаваць камень і паставіць яго на месцы зьнішчаных могілак у Студзёнцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG