Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежнагандлёвы таваразварот Беларусі скараціўся амаль на 14%


Замежнагандлёвы зварот Беларусі за першыя тры месяцы 2020 году склаў 14 млрд 296,7 млн даляраў. У параўнаньні з гэтым пэрыядам 2019 году ён скараціўся на 13,6%, перадае БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Экспарт тавараў склаў 6 млрд 636,4 млн (-14,7%), імпарт — 7 млрд 660,4 млн даляраў (-12,6%).

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі за студзень-сакавік 2020 году склала 1,24 млрд даляраў ЗША. У студзені-сакавіку 2019 году сальда таксама было адмоўным — 981,7 млн даляраў.

Зьнешнегандлёвы зварот з краінамі Эўразійскага эканамічнага саюза за студзень-сакавік 2020 года склаў 7,13 млрд даляраў, што на 13,9% менш, чым за студзень-сакавік 2019 года.

Таваразварот з Расеяй, паводле дадзеных Белстата, за тры месяцы 2020 года склаў 6 млрд 888,5 млн даляраў (памяншэньне да ўзроўню студзеня-сакавік 2019 года на 14,5%). З краінамі Эўразьвязу — 2,67 млрд даляраў (памяншэньне на 14,1%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG