Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі


Аварыя ў на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам, 2 траўня 1977 году
Аварыя ў на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам, 2 траўня 1977 году

Падзеі 2 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.

Лякаматыў цягніка № 280 пасьля аварыі ў Крыжоўцы
Лякаматыў цягніка № 280 пасьля аварыі ў Крыжоўцы

Таксама ў гэты дзень

1892 — у Кіеве запусьцілі першы электрычны трамвай.

1920 — у Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь», рэдактарам якога стаў Янка Купала.

1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі дзейнасьць усіх прафсаюзаў і арыштавалі іх кіраўнікоў.

1945 — камандзір абароны Бэрліну Гэльмут Вайдлінг падпісаў загад аб капітуляцыі нацысцкай сталіцы.

1984 — савецкі дысыдэнт фізык Андрэй Сахараў пачаў галадоўку (да 6 жніўня) пасьля таго, як савецкі ўрад адмовіў ягонай жонцы Алене Бонэр у дазволе на выезд за мяжу для таго, каб зрабіць неабходную апэрацыю.

2011 — спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна.

2014 — у выніку супрацьстаяньня ў Адэсе па розным ацэнкам загінула ад 48 да 116 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1835 — Людвік Станіслаў Фадзей Акінчыц, лекар і ўдзельнік паўстаньня 1863 году.

1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.

1985 — Лілі Ален, ангельская поп-сьпявачка

У памяці

1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьляр.

2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр, народны артыст СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG