Наста Кудасава чытае новыя вершы з кнігі, якую рыхтуе да выданьня ў бліжэйшы час. Паэтка выбрала для нашай відэачытанкі вершы, «якія або не чыталіся на публіку ніколі, або чыталіся вельмі даўно і мала».
Гэта сёмая чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацьвяргі і суботы — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.