У Гомельскай вобласьці пяройдуць на цалкам беларускамоўныя квіткі ў транспарце. Пра гэта гаворыцца ў адказе Гомельскага аблвыканкаму на зварот Аліны Нагорнай, якая прадстаўляе ініцыятыву «Ўмовы для мовы».
Цяпер квіткі на беларускай мове выкарыстоўваюць толькі ў самім Гомлі.
Калі гэта адбудзецца? Пасьля заканчэньня друкарскіх блянкаў білетнай прадукцыі.
Пры гэтым ня факт, што беларуская мова будзе выкарыстоўвацца на квітках, якія друкуюцца праз пасажырскія тэрміналы і касавыя апараты. Рашэньне аб беларусізацыі гэтых квіткоў павінны прыняць рэспубліканскія органы, напісана ў адказе.