Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі ад выбуху загінулі 40 чалавек, сярод іх 11 дзяцей


На месцы выбуху ў Афрыне
На месцы выбуху ў Афрыне

Сама меней 40 мірных жыхароў, у тым ліку 11 дзяцей, загінулі 28 красавіка ў выніку выбуху аўтамабіля ў горадзе Афрыне на паўночным захадзе Сырыі, кантраляваным паўстанцамі, якіх падтрымлівае Турэччына.

Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека заявіла, што забітых 46, хоць раней паведамлялася аб прыкладна 20 ахвярах. Акрамя таго, 50 чалавек атрымалі раненьні, у многіх крытычны стан, што можа павялічыць лік сьмерцяў. Сярод загінулых ня менш за 6 пратурэцкіх сырыйскіх байцоў.

Міністэрства абароны Турэччыны раней абвінаваціла ў нападзе курдаў з «Атраду народнай абароны» (YPG), які Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Выбух адбыўся ў ажыўленым месцы ў цэнтры Афрыну. У Дзярждэпартамэнце ЗША адзначылі, што бомба была закладзена, калі людзі рабілі пакупкі. ЗША асудзілі напад.

У асноўным курдзкі анкляў Афрын узялі пад кантроль турэцкія вайскоўцы і саюзныя сырыйскія паўстанцы падчас наступу ў сакавіку 2018 году.

Падобныя выбухі аўтамабіляў мелі месца ў гэтым раёне і раней. Анкара часта абвінавачвае YPG у такіх нападах, у той час як апалчэнцы кажуць, што не выступаюць супраць цывільных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG