Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Мэдычнай асацыяцыі Японіі: правесьці Алімпіяду без вакцыны будзе цяжка


Жанчына ў масцы ў Токія
Жанчына ў масцы ў Токія

Кіраўнік Мэдычнай асацыяцыі Японіі Ёсітаке Ёкакура заявіў, што краіне будзе складана прыняць перанесеныя на наступны год Алімпійскія гульні ў адсутнасьць вакцыны ад каранавірусу.

«Я не сьцьвярджаю, варта ці ня варта праводзіць Алімпіяду, але гэта будзе цяжка зрабіць, — сказаў ён. Калі ня будзе распрацаваная эфэктыўная вакцына, то я мяркую, што правесьці Алімпіяду будзе складана».

Пандэмія прымусіла арганізатараў адмовіцца ад правядзеньня Алімпіяды ў ліпені гэтага году і перанесьці мерапрыемства на наступнае лета.

Праца над вакцынай вядзецца цяпер у шмат якіх краінах, аднак экспэрты папярэджваюць, што працэс можа заняць ад года да паўтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG