Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падоўжыў абмежавальныя меры ў Расеі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Пэрыяд непрацоўных дзён у Расеі захаваецца да 11 траўня. Краіне ўдалося стабілізаваць сытуацыю з разьвіцьцём эпідэміі каранавірусу, але самы небясьпечны момант яшчэ ня пройдзены. Чым пільней грамадзяне будуць выконваць абмежаваньне, тым хутчэй краіна вернецца да нармальнага жыцьця, заявіў прэзыдэнт РФ.

Гэтую заяву Ўладзімер Пуцін зрабіў падчас нарады з урадам і кіраўнікамі рэгіёнаў па сытуацыі з распаўсюдам каранавірусу.

Разам з тым Пуцін заявіў, што да 5 траўня ўрад падрыхтуе плян паэтапнага выхаду з рэжыму самаізаляцыі.

  • Пуцін адзначыў нарошчваньне вытворчасьці мэдычнага абсталяваньня і матэрыялаў. Паводле яго, цяпер у Расеі штодзень робіцца 150 тысячаў тэстаў на каранавірус.
  • У Расеі за апошні час адкрытыя 116 тысячаў новых спэцыялізаваных шпітальных ложкаў.
  • Дзень 28 красавіка ён абвясьціў афіцыйным днём супрацоўніка расейскай хуткай дапамогі.
  • Паводле прэзыдэнта РФ, у Расеі здолелі затармазіць распаўсюд эпідэміі. Ён падзякаваў за гэта людзям, якія паслухаліся рэкамэндацый дактароў і спэцыялістаў і берагуць блізкіх, робячы захады сацыяльнага дыстанцыяваньня. «Чым пільней мы будзем зараз выконваць усе патрабаваньні, правілы самаізаляцыі і карантыну – тым хутчэй гэта ўсё пройдзе», – сказаў Пуцін.
  • Ён падкрэсьліў, што пік эпідэміі яшчэ ня пройдзены.
  • Пуцін абвясьціў непрацоўнымі днямі 6–8 траўня, працягнуўшы «канікулы» для насельніцтва да 11 траўня.
  • Аднак ураду даручана да 5 траўня прадставіць праграму паэтапнага выхаду з абмежаваньняў.
  • Прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што тэмп і парадак гэтага выхаду будзе ў розных рэгіёнах розны, у залежнасьці ад сытуацыі. Пра аднамомантавае скасаваньне абмежаваньняў гаварыць не выпадае.
  • Ён таксама загадаў ураду распрацаваць чарговы пакет падтрымкі эканомікі і грамадзян, асабліва зьвярнуўшы ўвагу на лёс дробнага сямейнага бізнэсу.

У Беларусі рэжым карантыну ня быў уведзены, кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка неаднойчы заяўляў, што ня бачыць у гэтым ніякай патрэбы. Адначасна афіцыйны Менск ігнаруе шэраг рэкамэндацый Усясьветнай арганізацыі здароўя, якая раіць устрымацца ад масавых мерапрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG