Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BBC: Да крушэньня малайзійскага «Боінга» мог мець дачыненьне высокі чыноўнік ФСБ


Андрэй Бурлака
Андрэй Бурлака

Расейскай службе BBC стала вядомае імя аднаго з магчымых галоўных фігурантаў справы аб крушэньні «Боінга», які выконваў рэйс МН17.

У матэрыялах Аб’яднанай сьледчай групы (JIT), якая вядзе афіцыйнае міжнароднае расьсьледаваньне падзеньня самалёта, гэты чалавек праходзіў пад псэўданімам «Уладзімір Іванавіч». Людзі, якія асабіста мелі зносіны з гэтым чалавекам, сказалі BBC, што за гэтым імем можа хавацца дзейны першы намесьнік кіраўніка памежнай службы ФСБ Расеі генэрал-палкоўнік Андрэй Бурлака.

Дасьледніцкая група Bellingcat правяла аналіз тэхнічных зьвестак і незалежна ад BBC таксама прыйшла да высновы, што Андрэй Бурлака і «Ўладзімір Іванавіч» могуць быць адным чалавекам.

У апублікаваных сьледчымі тэлефонных перамовах прадстаўнікі «ДНР» паміж сабой называлі «Ўладзіміра Іванавіча» камандзірам усёй апэрацыі, якая праводзілася на ўсходзе Ўкраіны. А былы «міністар абароны ДНР» Ігар Стралкоў згадваў, што падпарадкоўваўся загадам «Уладзіміра Іванавіча».

Андрэй Іванавіч Бурлака нарадзіўся ў 1965 годзе ў Савецкай Гавані (Хабараўскі край). У 1995 годзе скончыў Акадэмію ФСБ, пасьля чаго працаваў кіраўніком апэратыўных падразьдзяленьняў у Ціхаакіянскім рэгіянальным памежным упраўленьні і ў Далёкаўсходнім рэгіянальным упраўленьні ў Хабараўску. У кастрычніку 2007 году генэрал-маёр Бурлака быў прызначаны начальнікам Сахалінскага пагранічнага ўпраўленьня ФСБ Расеі.

Паводле вэрсіі Міжнароднай сумеснай сьледчай групы, самалёт «Боінг», які выконваў рэйс МН17 у 2014 годзе, быў зьбіты ракетай, якую выпусьціла ўстаноўка «Бук» расейскай вытворчасьці, разьмешчаная непадалёк ад гораду Сьняжное на тэрыторыі, якую кантралявалі сэпаратысты самаабвешчанай «ДНР». А сама ўстаноўка належала 53-й зэнітна-ракетнай брыгадзе расейскай СПА з Курску. Паводле вэрсіі сьледчых, устаноўку даставілі на тэрыторыю «ДНР» з Курскай вобласьці Расеі незадоўга да пуску ракеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG