Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту падчас каранавірусу. Фотарэпартаж зь Берасьця

Праціўнікі акумулятарнага заводу працягваюць выходзіць на пратэст, нягледзячы на пандэмію каранавірусу. У нядзелю 26 красавіка на мітынг на галоўнай плошчы і шэсьце праз цэнтар Берасьця прыйшло, паводле назіральнікаў, каля 240 чалавек.

Некаторыя з пратэстоўцаў у жывым эфіры Свабоды казалі, што не давяраюць афіцыйным лічбам колькасьці хворых і памерлых. А акумулятарны завод ля Берасьця лічаць не меншай пагрозай для жыхароў гораду, чым эпідэмію COVID-19.

Падчас шэсьця ўдзельнікі акцыі пратэсту скандавалі ў тым ліку палітычныя лёзунгі, скіраваныя ў адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і берасьцейскіх чыноўнікаў.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG