У рэспубліканскім суботніку, па папярэдніх дадзеных, прынялі ўдзел за 2,3 мільёна беларусаў, сабрана каля 8,7 мільёна рублёў, паведаміў журналістам намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Кухараў.
Суботнік БРСМ
Актывісты БРСМ правялі суботнік каля помніка Марату Казею і на вайсковых могілках.
Суботнік прымеркаваны да 75 гадавіны Перамогі ў 2-й Усусьветнай вайне.
Паводле віцэ-прэм'ера, 50% сабраных грошай застаецца ў распараджэньні аблвыканкамаў і Менгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаваньне населеных пунктаў, месцаў пахаваньняў, дзіцячых лягераў.
На вайсковых могілках.
Яшчэ 50% пойдзе на будаўнічыя працы ў Нацыянальным мастацкім музэі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Сьветлагорскім раёне.
Міліцэйскі суботнік
Кіраўніцтва ГУУС садзіла дрэвы на алеі каля манумэнту загінулым супрацоўнікамі міліцыі.
Суботнік «Дынама»
Супрацоўнікі ФК Дынама-Менск і Зелянбуду выйшлі на суботнік непадалёк ад стадыёна Дынама.
У «Студэнцкай вёсцы»