Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікала зьменшыць залежнасьць ЭЗ ад іншых краінаў у вытворчасьці пэўнай прадукцыі


Ангела Мэркель.
Ангела Мэркель.

Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла са штотыднёвым відэазваротам. Як паведамляе DW, яна заклікала краіны ЭЗ паказаць, што «мы адзіныя», «мы пераадолеем страты і эканамічныя наступствы гэтага крызісу»​

Канцлерка выказалася за стварэньне агульнаэўрапейскіх фондаў з мэтай падтрымкі эканамічнай сытуацыі і ўхваліла сумеснае рашэньне міністраў фінансаў краінаў ЭЗ адносна праграмаў Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, накірfваных на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу.

Гаворачы пра праграмы стымуляваньня эканомікі пасьля пандэміі, Мэркель папярэдзіла, што Нямеччыне давядзецца ўносіць у бюджэт ЭЗ больш сродкаў, чым гэта меркавалася раней. Яна прапанавала накіраваць дадатковыя інвэстыцыі ў экалёгію і лічбавыя тэхналёгіі, зьменшыць залежнасьць ЭЗ ад іншых краінаў у вытворчасьці некаторых відаў прадукцыі, у тым ліку і мэдычных масак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG