Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя «Экспабелу» ня зьнізіла арэндную плату для прадпрымальнікаў. ВІДЭА


Прадпрымальнікі зь менскага гандлёвага цэнтру «Экспабел» перад перамовамі з адміністрацыяй, 22 красавіка
Прадпрымальнікі зь менскага гандлёвага цэнтру «Экспабел» перад перамовамі з адміністрацыяй, 22 красавіка

Падчас паўторных перамоваў з арандатарамі 24 красавіка адміністрацыя гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Экспабел» адмовілася зьменшыць кошт арэнды, піша БелаПАН.

Што здарылася?

22 красавіка каля 200 арандатараў прыйшлі да будынка адміністрацыі «Экспабелу» з патрабаваньнем зьнізіць арэнду. Прадстаўнікі адміністрацыі сказалі тады, што ім трэба два дні, каб разгледзець заяву арандатараў.

Што далей будуць рабіць арандатары?

Паводле аднаго з прадпрымальнікаў, хутчэй за ўсё, ягоныя калегі масава пойдуць на скасаваньне дамоваў арэнды:

«Чалавек 500 пакладуць заявы на стол, можа, тады адміністрацыя нешта зразумее і прыме рашэньне аб зьніжэньні арэнды».

Пры гэтым ён адзначыў, што закрыць гандлёвыя месцы ня так проста. «Альбо чакаць да ліпеня заканчэньня дамовы, а інакш губляеш закладныя грошы, плюс штрафныя санкцыі за датэрміновае скасаваньне трэба заплаціць за тыя ж два месяцы», — растлумачыў прадпрымальнік.

Як сказаў старшыня РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка, «пытаньне ўпіраецца ў дамоўныя адносіны, і ўсё, што могуць зрабіць прадпрымальнікі, — гэта скасаваць дамову»

Аляксандар Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ зь пералікам відаў эканамічнай дзейнасьці, найбольш уражлівых да ўзьдзеяньня цяперашняй эпідэміялягічнай сытуацыі. У яго ўвайшлі:

  • апрацоўчая прамысловасьць;
  • вытворчасьць тэкстылю, адзеньня, вырабаў са скуры і футра;
  • гандаль;
  • рамонт аўто і матацыклаў;
  • паштовая і кур’ерская дзейнасьць;
  • транспартная дзейнасьць;
  • паслугі грамадзкага харчаваньня;
  • апэрацыі з маёмасьцю.

Вырашаць, хто атрымае дапамогу, будуць кіраўнікі абласьцей.

«Ніхто нікому нічога ня дасьць. А калі хто-небудзь хоча, каб яму далі, хай скажа: дзе гэта ўзяць? Мы што, будзем сёньня забіраць у людзей, якія напружваюцца?» — заяўляў Лукашэнка падчас нарады аб падтрымцы эканомікі 23 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG