Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адмянілі месячныя ліміты на пасылкі з-за мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ № 146, які ўносіць зьмены ў парадак перамяшчэньня празь мяжу тавараў для асабістага карыстаньня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Указ, у прыватнасьці, адмяняе месячныя нормы ў 200 эўра і 31 кг у сукупнасьці на перасылку тавараў з-за мяжы праз пошту, а таксама дастаўку тавараў перавозчыкамі (фізычным асобам).

Пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт адной пасылкі не павінен перавышаць 22 эўра, а яе вага — 10 кг.

Таксама адмяняюцца нормы ў 300 эўра і 20 кг бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы пры ўезьдзе фізычнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часьцей як адзін раз у тры месяцы.

Указ набудзе моц з 1 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG