Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмантаваную ў Празе статую савецкага маршала не аддадуць Расеі


Стараста раёну Прага-6 Ондржэй Коларж
Стараста раёну Прага-6 Ондржэй Коларж

Стараста раёну Прага-6 Ондржэй Коларж заявіў, што «Расея страціла свой шанец» на перамовы пра лёс дэмантаванага помніка савецкаму маршалу Івану Коневу і цяпер статую зьмесьцяць у праскі музэй, нягледзячы на патрабаваньні Расеі аб яе перадачы.

У інтэрвію чэскаму сайту Aktualne.cz Ондржэй Коларж нагадаў, што Прага-6 неаднаразова зьвярталася да расейскай амбасады з прапановамі пачаць перамовы пра лёс статуі, прапаноўваючы, напрыклад, упаставіць яе на тэрыторыі амбасады. Гэтыя заклікі, аднак, ня мелі ніякага посьпеху.

Коларж таксама пацьвердзіў, што быў узяты пад ахову.

«Мая сям’я мяне толкам ня бачыла ўжо некалькі тыдняў, мы маем зносіны праз скайп, — сказаў ён. Не разумею, чаму я павінен станавіцца закладнікам ва ўласнай краіне».

Раней выданьне Respekt паведамляла, што пад ахову таксама ўзялі і мэр аПрагі Здэнека Гржыба, а таксама кіраўніка праскага раёну Ржэпарые Паўла Новатнага, які заявіў пра намер устанавіць памятную дошку байцам Расейскай вызваленчай арміі, што выклікала гнеў афіцыйнай Масквы. У іх выпадках ахова носіць прэвэнтыўны характар, піша Respekt, а Коларж ужо атрымаў пагрозы забойства.

Паводле інфармацыі Respekt, чэскія спэцслужбы папярэдзілі, што ў Прагу прыбыў нейкі грамадзянін Расеі, які можа ўяўляць небясьпеку.

Статуя Конева была зьнятая з пастамэнту рашэньнем муніцыпальных уладаў раёну Прага-6, на адміністрацыйнай тэрыторыі якога яна знаходзілася. Муніцыпальныя ўлады плянуюць разабраць таксама і пастамэнт, на якім помнік Коневу стаяў на плошчы Інтэрбрыгады. Рашэньне пра перанос манумэнту прынята муніцыпалітэтам 12 верасьня летась з ініцыятывы старасты раёну Ондржэя Коларжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG