Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура вывучае, як змагаюцца з каранавірусам у інтэрнатах для старых. Ёсьць пакараныя


Дом састарэлых, ілюстрацыйнае фота
Дом састарэлых, ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Бялыніцкага раёну праверыла выкананьне заканадаўства аб папярэджаньні пашырэньня COVID-19 у доме-інтэрнаце для старых і інвалідаў.

Як паведамляе сайт Генпракуратуры Беларусі падчас праверкі выявілі парушэньні заканадаўчых актаў і загадаў дырэктара ўстановы.

У прыватнасьці, кіраўнік дома-інтэрнату зацьвердзіў плян захадаў для мінімізацыі пагрозы распаўсюду інфэкцыі і вызначыў супрацоўнікаў, адказных за іх рэалізацыю. Разам з тым некаторыя пункты так і не былі выкананыя:

• не разьлічана сутачная патрэба ў сродках індывідуальнай засьцярогі органаў дыханьня, антысэптычных сродках,
• ня вызначаны ўзровень месячнага запасу дэзынфікцыйных і антысэптычных сродкаў, мэдыкамэнтаў, сродкаў засьцярогі,
• супрацоўнікі ўстановы, занятыя абслугоўваньнем, ня ў поўным аб’ёме забясьпечаныя сродкамі аховы органаў дыханьня.

У доме-інтэрнаце арганізавалі прыёмна-карантыннае аддзяленьне на 6 чалавек. Пры гэтым магчымасьць перапрафіляваць памяшканьнi для ізаляцыі грамадзянаў, калі яны захварэюць на вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі, не прадугледзілі.

Адсутнічала і рэглямэнтацыя перамяшчэньня работнікаў унутры ўстановы.

Па выніках праверкі пракурор Бялыніцкага раёну Віталь Кавалёў унёс прадстаўленьне дырэктару дому-інтэрнату для старых і інвалідаў. Да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнулі пяць службовых асобаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG