Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэра і двух кіраўнікоў раёнаў Прагі сталі ахоўваць праз пагрозы з боку Расеі


Мэр Прагі Здэнэк Гржыб
Мэр Прагі Здэнэк Гржыб

Пра гэта піша чэскі часопіс Respekt без пазначэньня крыніцы інфармацыі. Паводле выданьня, улады асьцерагаюцца, што ім пагражае небясьпека пасьля дэмантажу помніка савецкаму военачальніку Івану Коневу і праз заяўленую падрыхтоўку да ўсталяваньня памятнай пліты байцам Расейскай вызваленчай арміі.

Паводле выданьня, пад аховай паліцыі знаходзяцца кіраўнік Прагі Здэнэк Гржыб, стараста раёну Ржэпарые Павэл Новатны і стараста раёну Прага-6 Ондржэй Коларж. У першых двух выпадках ахова носіць прэвэнтыўны характар, піша Respekt. А Коларж ужо атрымаў пагрозы забойства.

Выданьне дадае, што чэскія спэцслужбы высачылі прыбыцьцё ў Прагу грамадзяніна Расеі, які можа быць небясьпечным для Коларжа.

Манумэнт Конева быў зьняты з пастамэнту рашэньнем муніцыпальных уладаў раёну Прага-6, на адміністрацыйнай тэрыторыі якога ён знаходзіўся. Муніцыпальныя ўлады плянуюць разабраць таксама і пастамэнт, на якім помнік Коневу стаяў на плошчы Інтэрбрыгады. Рашэньне пра перанос манумэнту прынята муніцыпалітэтам 12 верасьня летась з ініцыятывы старасты раёну Ондржэя Коларжа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG