Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы падоўжыў карантын да 11 траўня


Старое Места ў Вільні, 22 сакавіка 2020
Старое Места ў Вільні, 22 сакавіка 2020

Урад Літвы падоўжыў карантын да 11 траўня, аднак на наступным тыдні пачнецца другі этап зьмякчэньня яго ўмоваў. Пры выкананьні пэўных правілаў, пачнуць працаваць вулічныя кавярні, салёны прыгажосьці, бібліятэкі, заапаркі.

«Паколькі ў Літве цяпер праводзяць ня толькі рэкордную колькасьць лябараторных дасьледаваньняў, але і колькасьць выпадкаў каранавірусу фіксуецца рэкордна невялікая, лягічна прасоўвацца наперад, зьмякчаючы некаторыя ўмовы», — цытуе Delfi міністра аховы здароўя Літвы Аўрэліюса Вярыгу.

22 красавіка літоўскі ўрад вырашыў, што другі этап зьмякчэньня карантыну пачнецца 29 красавіка. Міністар аховы здароўя сказаў, што з наступнага тыдня зьявяцца выключэньні і ў парадку нашэньня масак: іх ня трэба будзе насіць у вулічных кавярнях.

Урад плянуе таксама дазволіць працу ўсіх крамаў, уключна з тымі, якія знаходзяцца ў буйных гандлёвых цэнтрах. Аднак крамы павінны забясьпечыць захоўваньне дыстанцыі паміж кліентамі.

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у Літве – 1370; колькасьць сьмерцяў ад каранавіруснай інфэкцыі – 38.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG