Колькасьць беспрацоўных у Літве дасягнула 190 тысяч чалавек. Пра гэта перадае партал Delfi са спасылкай на выступ міністра сацыяльнай абароны і працы Лінаса Кукурайціса ў Сэйме Літвы.
«З 16 сакавіка, калі быў абвешчаны карантын, узровень беспрацоўя вырас з 9,3% да 11,1% — гэта значыць, зарэгістравалася каля 30 тысяч чалавек дадаткова», — сказаў міністар, маючы на ўвазе рэгістрацыю ў якасьці беспрацоўных.
Цяпер у Літве 265 тысяч чалавек праз Службу занятасьці шукаюць працу, і колькасьць зваротаў самазанятых асобаў у Службу павялічваецца, сказаў міністар.