Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аж да карантыну і камэнданцкага часу». Лукашэнка пра рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 21 красавіка наведаў бабруйскае прадпрыемства «Славянка». Там ён выказаў сваё стаўленьне да рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя, а таксама замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Пра Сусьветную арганізацыю здароўя

Лукашэнка, як піша БелТА, згадаў Сусьветную арганізацыю здароўя (WHO), якая 21 красавіка выдала канчатковую справаздачу аб выніках місіі ў Беларусі.​

«Яны да нас любові ня маюць, — заявіў Лукашэнка пра WHO. — Гэта міжнародная арганізацыя, у якой дастаткова заўсёды палітыкі. Яны прайшліся ўсюды, пайшлі нават у палаты, чаго я не чакаў. Яны нам шмат раілі, аж да карантыну, магчыма, камэнданцкі час. Як спэцыялісты яны кажуць: улада ня хлусіць. Усё як ёсьць, так і кажуць».

Пры тым WHO ня раіла ўводзіць у Беларусі камэнданцкі час або поўную ізаляцыю грамадзянаў — толькі ўзмацніць сацыяльнае дыстанцыянаваньне, скараціць неабавязковыя кантакты, перавесьці адукацыю на дыстанцыйны рэжым, а таксама ладзіць празрыстую і зразумелую камунікацыю з насельніцтвам.

Пра СМІ і Telegram-каналы

«Давяраць трэба таму, хто за свае словы адказвае, — перадае БелТА словы Лукашэнкі. — Выйшлі вы на які-небудзь з гадкіх каналаў, якія ў Маскве пахаваліся і адтуль плявузгаюць ў бок Беларусі, за што яны адказваюць? Ні за што. Думаюць, мы ж іх не дастанем. Калі трэба — дастанем. Ня ў гэтым сёньня пытаньне. Мы ж нікога не спыняем. Вы чытайце і рабіце высновы. І верце таму, з каго потым спытаць можна».

Лукашэнка рытарычна спытаў, «ці варта гнацца за гэтай жаўцізной». Ён згадаў, што існуе і дзяржаўная беларуская тэлевізія, «дзяржаўны пункт гледжаньня».

«Я шчыра вам кажу, што мы ніколі ня хлусілі вам і ня хлусім цяпер, — заявіў Лукашэнка. — Я аднойчы ў сэрцах сказаў: „Мне-та чаго гэта хаваць? Я спарадзіў той псыхоз або каранавірус? Не. Вы спарадзілі ў Беларусі? Не. Нас узнагародзілі гэтым“. Гэта сьведчыць аб тым, што сьвет так глябалізаваны і так узаемазьвязаны, што сёньня ўжо не схаваесься нідзе».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG