Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як каранавірусная пандэмія псуе адносіны Кітаю з заходнімі краінамі


Вялікая Брытанія плянуе адмовіцца ад паставак тэхналёгіі 5G для мабільнай сувязі кітайскай кампаніі Huawei.

Пра гэта паведамляе выданьне New York Post, спасылаючыся на палітыкаў Кансэрватыўнай партыі, якія лічаць, што Лёндан павінен выйсьці з ранейшай дамовы наконт паставак з прычыны таго, што гэтыя палітыкі называюць «непразрыстымі» паводзінамі Пэкіну ў інфармацыйнай палітыцы адносна эпідэміі COVID-19.

«Мы павінны распрацаваць адпаведную рэалістычную стратэгію выхаду з залежнасьці ад Huawei», — амэрыканскае выданьне цытуе дэпутата-кансэрватара Дэм’ена Грына.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў на мінулым тыдні, што пандэмія, якая паходзіць з Кітаю, паказвае, чаму краіны павінны пазьбягаць вядзеньня бізнэсу з Huawei. А прэзыдэнт Дональд Трамп прыпыніў фінансаваньне Вашынгтонам Сусьветнай арганізацыі здароўя, заявіўшы, што арганізацыя распаўсюджвала лжывыя кітайскія дадзеныя пра COVID-19, пакідаючы іншыя краіны непадрыхтаванымі.

Тым часам Швэцыя, як паведамляе The Times, спыніла апошнюю праграму навучаньня кітайскай культуры і мове, якую Кітай падтрымліваў падручнікамі і грашамі. Адносіны паміж дзьвюма краінамі, дадае брытанскае выданьне, хутка пагаршаюцца, у тым ліку з прычыны розных ацэнак змаганьня з пандэміяй каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG