Вальжына Морт чытае свой новы твор: «Песьня для дзявочага голасу і зубра».
Гэта другая чытанка ў літаратурным онлайн-праекце Свабоды, які мы анансавалі на мінулым тыдні. Праект, які ў анонсе называецца «Літаратура на карантыне», зьлёгку мадыфікаваў сваю назву на «Літаратары на карантыне».
На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у чацьвяргі, суботы і аўторкі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.
Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.