Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфэктыўнасьць ня большая за 10%. Генпракуратура загадала спыніць вытворчасьць масак бяз фільтраў


Ілюстрацыйнае фота. Дзяўчына ў масцы
Ілюстрацыйнае фота. Дзяўчына ў масцы

Генэральная пракуратура Беларусі накіравала старшыні канцэрну «Беллегпрам» і міністру аховы здароўя загад аб скасаваньні парушэньняў заканадаўства пры рэгістрацыі і вытворчасьці мэдыцынскіх масак, паведамляе агенцтва Interfax.by.

Паводле Генпракуратуры, канцэрн «Беллегпрам» вырабляе маскі паводле СТБ (Нацыянальны стандарт Беларусі), распрацаванага 19 гадоў таму, які сярод патрабаваньняў да санітарна-гігіенічных вырабаў зьмяшчае толькі патрабаваньні да матэрыялу маскі і дызайну, але ў ім няма крытэраў эфэктыўнасьці маскі, а таксама іх клясыфікацыі.

У выніку маскі не валодаюць характарыстыкамі, якія «ўплываюць на здольнасьць маскі дзейнічаць па прызначэньні». На думку спэцыялістаў-эпідэміёлягаў, узровень эфэктыўнасьці такіх масак не перавышае 10%, адзначылі ў Генпракуратуры.

У той жа час марлевыя павязкі, якія ня маюць эфэктыўнай фільтравальнай здольнасьці, пастаўляюць нават у мэдыцынскія ўстановы — у прыватнасьці, партыю такіх масак паставілі ў 6-ю гарадзкую клінічную бальніцу, у якой лечаць хворых з каранавірусам, а таксама трымаюць кантактаў 1-га ўзроўню, адзначылі ў Генпракуратуры.

Генпракуратура патрабуе:

  • забясьпечыць рэгістрацыю і вытворчасьць масак з абавязковым ужываньнем фільтраў, якія забясьпечваюць бактэрыялягічны бар’ер,
  • спыніць выпуск масак без фільтравальнага кампанэнту — як для ўстановаў аховы здароўя, так і для продажу ў аптэках,
  • распрацаваць новы тэхнічны нарматыўна-прававы акт, які рэглямэнтуе якасныя характарыстыкі вырабаў мэдыцынскага прызначэньня.

13 красавіка ў «Беллегпраме» паведамілі, што прадпрыемствы канцэрну вырабілі ўжо 14,823 мільёна ахоўных масак. Аб’ёму вытворчасьці 1 млн масак за дзень дасягнулі яшчэ 9 красавіка, а да 15-га абяцаюць рабіць ужо 2 млн на дзень.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG