Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старт футбольнага першынства сярод жанчын адкладзены: футбалісткі мелі кантакт з носьбітамі COVID-19


Жаночы футбол у Беларусі
Жаночы футбол у Беларусі

Беларуская фэдэрацыя футболу адклала старт чэмпіянату краіны сярод жаночых камандаў, першы тур якога павінен быў стартаваць 16 красавіка.

«Рашэньне прынялі ў сувязі з тым, што некалькі футбалістак, якія бяруць удзел у турніры, кантактавалі з магчымымі носьбітамі вірусу COVID-19. У адпаведнасьці з рашэньнем ураду, такія асобы ад 8 красавіка павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі», — гаворыцца на сайце фэдэрацыі.

У той жа час першынство сярод мужчынскіх камандаў працягваецца: 16-18 красавіка пройдуць матчы пятага туру. У выходныя пачнуцца спаборніцтвы ў першай і другой лігах, у барацьбу ўступяць амаль чатыры дзясяткі камандаў.

Напярэдадні Фэдэрацыя хакею Беларусі абвясьціла пра датэрміновае заканчэньне збору нацыянальнай каманды ва ўмовах эпідэміялягічнага становішча, выкліканага распаўсюдам каранавіруснай інфэкцыі. Збор завершыўся 15 красавіка замест канца месяца. Раней Міжнародная фэдэрацыя хакею адмяніла сёлетні чэмпіянат сьвету ў Швайцарыі.

У той жа час унутранае першынство не спынялася, хакейная Экстраліга завершылася згодна з графікам. Дагулялі да фіналу і рэспубліканскі аматарскі турнір, у якім бярэ ўдзел і традыцыйна перамагае прэзыдэнцкая каманда на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG