Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пажару ў лягеры абароны Курапатаў


Фота з акцыі пратэсту супраць будаўніцтва ў Курапатах, люты 2017 году
Фота з акцыі пратэсту супраць будаўніцтва ў Курапатах, люты 2017 году

Падзеі 19 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 красавіка 2002 году ў лягеры абароны Курапатаў загарэўся вялікі вайсковы намёт, у якім начавалі валянтэры. У намёце былі тры чалавекі — Аляксандар Поклад, Васіль Парфянкоў і Ірына Вяткiна. Найболей пацярпеў ад пажару Аляксандар Поклад, якога даставілі ў рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі. Абставіны падпалу намёту засталіся нявысьветленыя. Аднак грамадзкі ўздым у справе абароны Курапатаў пасьля гэтага пажару паступова пайшоў на спад.

Таксама ў гэты дзень

1670 — горад Ліда атрымаў Магдэбургскага права.

1783 — Крым быў далучаны да Расеі паводле ўказу расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Датуль паўвостраў ніколі ня быў расейскім, хоць многія лічаць яго спрадвеку расейскай зямлёй.

1919 — польскія войскі перанялі тагачасную сталіцу краю Вільню ў расейскіх бальшавікоў. У гэты ж дзень у Белавескай пушчы быў забіты апошні зубар. Сёньняшнія зубры — гэта вынік аднаўленьня папуляцыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1881 — Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі Навук Беларусі.

Усевалад Ігнатоўскі
Усевалад Ігнатоўскі

1881 — Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

У памяці

1519 — памёр Войцех Радзівіл, рэлігійны дзяяч ВКЛ, луцкі і Віленскі біскуп.

1602 — памёр Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец «Катэхізісу» (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

1824 — памёр Джордж Байран, ангельскі паэт.

1882 — памёр Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG