Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвяточнае шэсьце, мітынг, канцэрт. У Гомлі рыхтуюцца сьвяткаваць 9 траўня


Ілюстрацыйнае фота. Парад на День Перамогі ў Гомлі 9 траўня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Парад на День Перамогі ў Гомлі 9 траўня 2020 году

Вытворца камбайнаў і сельгастэхнікі ААТ «Гомсельмаш» плянуе шырока адсьвяткаваць Дзень Перамогі — са сьвяточным шэсьцем «калёны камбайнабудаўнікоў», мітынгам, канцэртам, палявой кухняй і спартыўнымі спаборніцтвамі.

Інфармацыя пра сьвяткаваньне 9 траўня разьмешчана ў газэце «Сяльмашавец». Паведамляецца, што завод выдзеліць вэтэранам матэрыяльную дапамогу, якую ўручаць «па месцы жыхарства вэтэранаў у час сьвяточных наведваньняў».

Публікацыя ў газэце «Сяльмашавец» за 9 красавіка
Публікацыя ў газэце «Сяльмашавец» за 9 красавіка

Асноўныя сьвяточныя мерапрыемствы завод плянуе правесьці 7 траўня. Гэта будзе «ўскладаньне кветак да манумэнта загінулым сяльмашаўцам, сьвяточнае шэсьце калёны камбайнабудаўнікоў у суправаджэньні духавога аркестру, правядзеньне лёгкаатлетычнай эстафэты, мітынг і канцэрт каля Палаца культуры». Там жа арганізуюць працу палявой кухні, выставу камбайнаў.

Тым часам на сайце прадпрыемства паведамляецца, што «з мэтай недапушчэньня распаўсюджваньня вірусных інфэкцый адміністрацыя „Гомсельмаша“ прыпыніла да 20 красавіка правядзеньне спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў». Паводле дадзеных Мінздароўя на 14 красавіка, у Гомельскай вобласьці зафіксавалі 106 выпадкаў захворваньня на каранавірус.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG