Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страты ў сакавіку да 98%. Бізнэсоўцы просяць дапамогі ўраду Беларусі ва ўмовах пандэміі


Незадаволеныя прадпрымальнікі каля МІністэрства эканомікі, 2017 год
Незадаволеныя прадпрымальнікі каля МІністэрства эканомікі, 2017 год

Беларускія прадпрымальнікі занепакоеныя адсутнасьцю прадметных рашэньняў з боку ўраду аб падтрымцы на фоне распаўсюду COVID-19. Пра гэта заявіла «Інтэрфаксу» кіраўніца бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч.

«Бізнэс чакае ад ураду хоць бы першачарговых захадаў у пераадоленьні крызіснай сытуацыі. Пакуль што прадпрымальнікі ня могуць плянаваць сваю дзейнасьць і нясуць страты», — сказала Жанна Тарасевіч.

Бізнэс-саюз правёў апэратыўнае апытаньне прадпрымальнікаў, якое сьведчыць пра рэзкае пагаршэньне іх эканамічнай сытуацыі. Так, у турыстычнай галіне страты ў сакавіку склалі 95-98%. У гандлі і грамадзкім харчаваньні падзеньне выручкі ацэньваецца ў 50-80%. Тое ж тычыцца сфэраў рэклямы, мэдыцынскіх паслуг, пасажыраперавозак.

Раней з крытыкай пазыцыі ўраду выступіў старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандар Швец. Ён заявіў, што іншыя краіны рэалізуюць розныя паводле маштабу захады для падтрымкі эканомікі ў няпросты пэрыяд, толькі Беларусь чакае, што «можа, само разыдзецца».

«Мы да гэтага часу ня ведаем зьместу і лёсу распрацаванага ўрадам і публічна анансаванага прэм’ер-міністрам дакумэнту для падтрымкі эканомікі. Дзе ён? Калі будзе прыняты? Што ў сабе зьмяшчае?» — задаўся пытаньнямі Аляксандар Швец.

27 сакавіка прэм’ер-міністар Сяргей Румас паведаміў, што ўрад Беларусі распрацаваў комплекс захадаў для забесьпячэньня стабільнай работы эканомікі ў сувязі з каранавірусам. У прыватнасці, разгледзілі магчымасьць падатковых вакацый і карэктаваньня арэнднай платы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG