Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лясы забаранілі наведваць на большай частцы Беларусі


Пажар у Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, недалёка ад мяжы зь Беларусьсю, ілюстрацыйнае фота
Пажар у Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, недалёка ад мяжы зь Беларусьсю, ілюстрацыйнае фота

Забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў па стане на панядзелак, 13 красавіка, рашэньнямі абласных і раённых камітэтаў уведзеныя ў 72 раёнах з 118, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Цалкам забароненае наведваньне лясоў у Гомельскай, Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях.

Таксама забарона ўведзена на значнай частцы Менскай вобласьці, уключаючы тэрыторыю вакол сталіцы, і ў шасьці раёнах Магілёўскай вобласьці.

У Віцебскай вобласьці забароны на наведваньне лясоў пакуль ня ўводзіліся.

У Мінлясгасе адзначаюць, што сухое надвор'е з малой колькасьцю ападкаў пасьля адсутнасьці кліматычнай зімы вельмі нэгатыўна ўплывае на колькасьць пажараў.

«З пачатку году ў лясным фондзе зафіксавана ўжо больш за 200 лясных пажараў, што ў 4 разы больш, чым за аналягічны пэрыяд летась», — паведамляе ведамства.

У сувязі з такой сытуацыяй, дзяржаўная лясная ахова пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае пра тое, што парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведваньне, якое не прывяло да прычыненьня шкоды, цягне за сабой папярэджаньне або накладаньне штрафу ў памеры да 25 базавых велічыняў (675 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG