Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Лішні кантроль» не патрэбен. Качанава запэўніла, што ўлада ня ўтойвае ад беларусаў маштабы каранавірусу

«Лішні кантроль» не патрэбен. Качанава запэўніла, што ўлада ня ўтойвае ад беларусаў маштабы каранавірусу


Натальля Качанава
Натальля Качанава

Беларускія мэдыкі дакладна ведаюць, што і як рабіць у сытуацыі з COVID-19, заявіла ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.

Паводле чыноўніцы, беларускай сыстэме аховы здароўя не патрэбен «лішні кантроль». Мэдыкі цудоўна ведаюць, што і як неабходна рабіць, адзначыла яна, дадаўшы, што ад грамадзян нічога ня ўтойваюць, а лічбы, якія даводзяцца, «абсалютна дакладныя і праўдзівыя».

Качанава заклікала журналістаў «пазьбягаць распаўсюду недакладнай інфармацыі, укідваць фэйкі, якія «абражаюць і крыўдзяць лекараў».

У Беларусі цягам 8-11 красавіка працавала місія Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ). Як акцэнтавала Натальля Качанава, Аляксандар Лукашэнка запрасіў экспэртаў, каб адкінуць сумневы ў пэўнай часткі грамадзтва з нагоды эфэктыўнасьці захадаў супраць каранавірусу, якія прымаюцца ў краіне.

«Яны казалі пра тое, што мы сапраўды адкрытыя і ўсё, што сёння робіцца ў краіне, заслугоўвае ўсялякай павагі. Экспэрты адзначылі сумленную, адкрытую, прыстойную працу айчынных мэдыкаў і выказалі пажаданьне, каб пра яе больш расказвалі простым беларусам», — сказала Качанава па выніках перамоваў з прадстаўнікамі місіі.

На брыфінгу ў Менску кіраўнік місіі Эўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Патрык О`Конар заявіў, што беларускаму боку трэба прыкладаць больш намаганьняў для распаўсюду зьвестак пра сытуацыю з CОVID-19.

«Інфармаванасьць важная ня толькі для спэцыялістаў, а і для шырокай грамадзкасці, — падкрэсьліў ён. — Гэта трэба для таго, каб у выпадку неабходнасьці ўвядзеньня новых захадаў насельніцтва разумела, навошта гэта робіцца. Зьвесткі пра эпіднагляд павінны быць дакладныя, адкрытыя і зразумелыя, паведамленыя простай мовай, каб людзі адэкватна рэагавалі на сытуацыю», — адзначыў О`Конар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG