Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФАТАФАКТ. Вернікаў у тры разы менш. Як у гомельскім касьцёле прайшоў Вялікі Чацьвер

90 вернікаў удзельнічала ў Імшы Вялікага Чацьвярга. Столькі ж удзельнічалі ў Імшы праз інтэрнэт. Трансьляцыі праз інтэрнэт арганізаваны ў гомельскай парафіі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Гомельскі касьцёл на заканчэньне літургічнага пэрыяду Вялікага Посту ўпершыню за многія гады быў паўпусты.

Упершыню ва ўсіх касьцёлах быў скасаваны традыцыйны старажытны абрад абмываньня ног вернікам сьвятаром.

У Вялікі чацьвер заканчваецца літургічны пэрыяд Вялікага посту. Вернікі ўзгадваюць устанаўленьне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і сьвятарства, зьвязаных з Апошняй, або Тайнай вячэрай Езуса перад ягонай крыжовай сьмерцю.

XS
SM
MD
LG