Ксяндзы з усёй Горадзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Фарным касьцёле ў Горадні на адмысловай імшы Вялікага чацьвярга перад Вялікаднем.
Біскуп Аляксандар Кашкевіч адзначыў, што з аб’ектыўных прычын сёлета сабралася нашмат менш сьвятароў, чым звычайна.
«Але нашая сьвядомасьць, што мы абраныя і пакліканыя, пачуцьцё радасьці і ўдзячнасьці, якія напаўняюць нашыя сэрцы, прага служыць Богу і людзям як мага больш верна і рупліва, як заўсёды, глыбокія і шчырыя», — сказаў ярарх.
Вялікі чацьвер называюць «прафэсійным сьвятам» сьвятароў. У гэты дзень увечары касьцёл успамінае Тайную вячэру, калі Хрыстос апошні раз сабраў апосталаў перад сьмерцю. На ранішняй адмысловай імшы адзін раз на год асьвячаюць алей, якія пазьней выкарыстоўваюць у тым ліку для хросту, а таксама пасьвячэньня сьвятароў і біскупаў.
Падчас богаслужэньня сьвятары аднавілі свае сьвятарскія абяцаньні. Біскуп Аляксандар Кашкевіч заклікаў вернікаў маліцца за сьвятароў.
Падобныя набажэнствы штогод зьбіраюць каталіцкіх сьвятароў у катэдральных касьцёлах розных краінаў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ