Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі назвала даты апошніх званкоў і выпускных у беларускіх школах. Пра каранавірус згадкі няма


Ілюстрацыйнае фота. Апошні званок у адной з барысаўскіх школ, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Апошні званок у адной з барысаўскіх школ, 2017 год

Апошнія званкі ў школах Беларусі сёлета пройдуць 29 і 30 траўня. Выпускныя — 10 і 11 чэрвеня. Такія даты сваім загадам вызначыла Міністэрства адукацыі.

Апошні званок для вучняў IX і XI клясаў сярэдніх школ Менску празьвініць 29 траўня, для навучэнцаў астатніх рэгіёнаў — 30 траўня.

Выпускныя з уручэньнем атэстатаў пройдуць 10 ці 11 чэрвеня. «У асобных выпадках выпускны вечар можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры», адзначаецца ў дакумэнце.

Пра нейкія дадатковых захады ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ў загадзе нічога не гаворыцца. На выпускных загадана забясьпечыць «парадак і грамадзкую бясьпеку», «з прыцягненьнем праваахоўных органаў».

Як паведамлялі раней, выпускныя іспыты для школьнікаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

  • Выпускнікі 9 клясаў будуць здаваць расейскую і беларускую мовы, матэматыку, 2, 4 і 9 чэрвеня.
  • Выпускнікі 11-х клясаў — расейскую або беларускую мову (пісьмовы іспыт, на выбар) і матэматыку, экзамэны прызначылі на 1, 3 і 5 чэрвеня. Акрамя гэтага, ім трэба будзе здаць два вусныя іспыты — па ангельскай мове і гісторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG