Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская крама адмаўлялася абслугоўваць людзей з кашлем і чханьнем. Фатафакт


Абвестка на дзьвярах менскай крамы «Амі мэбля»
Абвестка на дзьвярах менскай крамы «Амі мэбля»

Такая абвестка была на дзьвярах крамы «Амі мэбля». Пазьней яе зьнялі, бо пакупнікі былі незадаволеныя.

На ўваходзе ў менскую краму «Амі мэбля» (Маякоўскага, 18) супрацоўнікі павесілі абвестку, што пакупнікі «зь яўнымі прыкметамі захворваньня (кашаль, чханьне, насмарк) у краме не абслугоўваюцца».

Пазьней гэтую абвестку зьнялі з прычыны скаргаў пакупнікоў.

«Мы павесілі такую абвестку, каб сябе найперш засьцерагчы, бо пальчатак, масак не хапае, у аптэцы іх няма. Да таго ж з суседняга дома забіралі чалавека ў „капсуле“. Таму гэта была ініцыятыва калектыву, — сказалі ў краме. — Але праз пэўны час абвестку зьнялі. Пакупнікі пачалі абурацца, бо гэта ж грамадзкае месца. Таксама мы знайшлі маскі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG